International Karate Association

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION, INC. (KOKUSAI KARATEDO KYOKAI) - зарэгістраваная ў Токіа (Японія) ў 1953 годзе. Асноўнай мэтай INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION стала разпаўсюджванне традыцыйнага Японскага Каратэ і стылю Gosoku Ryu (Хуткі / Жорсткі стыль) у прыватнасці, створанага Сокэ Кубота Такаюкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1953 годзе Сокэ Кубота Такаюкі рэгіструе KOKUSAI KARATEDO KYOKAI (INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION) у Ханэда / Токіа.

У 1964 годзе Сокэ Кубота перамясціў штаб-кватэру INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION ў ЗША і сабраў таленавітых маладых вучняў, якія пасля сфармавалі ядро амерыканскай галіны Асацыяцыі.

Да 1971 года Додзё INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION былі адкрыты ў 9 краінах.

У 1978 годзе адбыўся першы SOKE KUBOTA WORLD CUP KARATE CHAMPIONSHIP.

У 1980 годзе адбыўся першы INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION WORLD CUP KARATE CHAMPIONSHIP; чэмпіён Вал Міялавіч.

У 1982 годзе ў Мінску адчынена Додзё INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION ў Беларусі: INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION OF BELARUS - заснавальнік і кіраўнік Андрэй Сяргеевіч Вядзернікаў

Да 1990 года INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION была прадстаўлена ў 32-х краінах свету.

У 1993 годзе адчынена Додзё INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION ў В'етнаме.

Да 1994 года INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION была прадстаўлена ў 42 краінах свету.

У 1996 годзе ў Armenian Karate Federation ў Ерэване была створана галіна INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION-ARMENIA, а ў 1997 годзе яна была зарэгістраваная ў INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION

У 2000 годзе, 8-9 ліпеня ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, ЗША - адбыўся MILLENNIUM INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION WORLD CUP KARATE CHAMPIONSHIP; гранд чэмпіён:International Grand Champion Кёсі Куратомі ў кумітэ (суперцяжкая вага) і ката weapons (са зброяй)

Да 2004 года INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION была прадстаўлена ў 52 краінах свету.

У 2012 годзе,4-6 мая ў Мінску адбыліся EURO STARS'2012 KARATE CHAMPIONSHIP IN BELARUS, міжнародныя семінары/майстар класы, святкаванне 30-годдзя адкрыцця Сіханам Вядзернікавым Додзё ў Беларусі пад кіраўніцтвам Сокэ Кубота Такаюкі.

На сённяшні дзень INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION мае прадстаўніцтва ў больш чым 60 краінах свету і стала пашыраецца.

Пад кіраўніцтвам Сокэ Кубота, INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION дамаглася шырокага прызнання ў свеце баявых мастацтваў, а таксама ўнесла значны ўклад у сістэму турніраў. Прадстаўнікі INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION пастаянна становяцца пераможцамі турніраў каратэ, якія арганізуюцца International і Los Angeles Police Olympics. Таксама прадстаўнікі INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION удзельнічаюць і перамагаюць і ў іншых шматлікіх турнірах.

У сваім каліфарнійскім Додзё ў Лос-Анджэлесе Сокэ Кубота, нараўне з паліцэйскай тэхнікай, выкладае класічнае каратэ. І хаця большасць яго студэнтаў - паліцэйскія, Сокэ Кубота кажа, што яго навучанне даступна кожнаму.

«У маім Додзё вы можаце сустрэць кіназорак, рэжысёраў, адвакатаў, сакрэтных агентаў і нават вулічных байцоў. Многія з іх - студэнты іншых высакакласных інструктараў ў розных стылях каратэ, такіх як Сётокан, Годзю-рю, Сіто-рю і т. п. з розных краін. Я думаю, іх прыцягвае шматбаковасць таго, што я выкладаю. А калі шчыра, галоўнай прычыны я не ведаю. Думаю, адзіная рэч, якой я іх забяспечваю: лепшая трэніроўка з таго, што я ўмею, і мая добразычлівасць. Я веру, з усіх шляхоў гэты галоўны.» - Сокэ Кубота Такаюкі

Gosoku Ryu[правіць | правіць зыходнік]

У 1964 годзе стваральнік International Karate Association Сокэ Кубота пераязджае ў ЗША. Штаб-кватэра арганізацыі перамяшчаецца ў Лос-Анджэлес. Там ён змог прыцягнуць маладых адораных вучняў, якія пазней сфарміравалі ядро Амерыканскага аддзялення International Karate Association. Зараз у International Karate Association ўваходзяць арганізацыі больш чым 60 краін, рэгулярна прыходзяць новыя запыты з усяго свету ад розных арганізацый каратэ з прапановай аб уступленні…У сваім Каліфарнійскім Додзё ў Лос-Анджэлес Сокэ Кубота, нараўне з паліцэйскай тэхнікай, выкладае класічнае каратэ. Пад кіраўніцтвам Гранд Майстра Сокэ Кубота International Karate Association дабілася шырокага прызнання ў свеце Каратэ, а таксама ўнесла значны ўклад у сістэму турніраў.

У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]