IT-краіна
IT-краіна — беларускі дзяржаўны праект, заснаваны на канцэпцыі вываду Беларусі ў лік сусветных лідараў IT-індустрыі[1]. Пачатак працэсу быў дадзены Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 8 ад 21.12.2017 «Аб развіцці лічбавай эканомікі». Падмуркам рэалізацыі праекта стаў Парк высокіх тэхналогій. Прэзентацыя экспазіцыі «IT-краіна Беларусь» адбылася на XXV Міжнародным форуме па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «TIBO-2018» у Мінску 14—18 мая 2018 года, які ўключаў міжнародную спецыялізаваную выстаўку і Беларускі кангрэс па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства[2][3][4].
Легалізацыя крыптавалют у Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Каталізатарам працы над Дэкрэтам з’яўляюцца крыптавалюты. Токены можна адчужаць, купляць і абменьваць без якіх-небудзь падаткаў на гэтыя аперацыі праз біржы і аператараў абмену. Таксама дазволена размяшчэнне токенаў кампаніі на біржы для іх продажу, але праводзіць ICO могуць толькі рэзідэнты ПВТ[5].
Меркаванні
[правіць | правіць зыходнік]Па факце ў Беларусі ў асобна ўзятым сектары эканомікі істотна пашырана эканамічная свабода і магчымасці развіцця. Гэта абсалютны пазітыў, які стаў магчымым дзякуючы таму, што група пасіянарных прадпрымальнікаў, навукоўцаў і візіянераў знайшла магчымасці, словы і аргументы пераканаць кіраўніка дзяржавы зрабіць добрую справу. Парадуемся за іх. Пацешымся за нас, таму што гэта і наша з вамі перамога. Спрэчкі аб блокчэйне, смарт-кантрактах, майнінгу, крыптавалютах і англасаксонскім праве пакінем на потым. |
Зноскі
- ↑ Виктор Демидов. "IT-страна: обсуждаем концепцию"(руск.). Компьютерные вести. Праверана 2018-11-03.
- ↑ Александр Класковский (26 красавіка 2018). "Беларусь: IT-страна или полицейское государство?"(руск.). naviny.by. Архівавана з арыгінала 25 чэрвеня 2018. Праверана 2018-11-03.
- ↑ "«IT-страна Беларусь» будет центральной экспозицией на «ТИБО-2018»"(руск.). gb.by. 8 мая 2018. Праверана 2018-11-03.
- ↑ "«IT-страна Беларусь» будет центральной экспозицией на «ТИБО-2018»"(руск.). БелТА. 7 мая 2018. Праверана 2018-11-03.
- ↑ "IT-страна. В Беларуси начал действовать «Декрет о ПВТ 2.0»"(руск.). Onliner.by. 28 сакавіка 2018. Праверана 2018-11-03.
- ↑ Ярослав Романчук. IT-страна в Беларуси: миф или реальность? (руск.). Научно-исследовательский центр Мизеса (29 жніўня 2017). Праверана 3 лістапада 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ярослав Романчук. IT-страна как созидатель, а не терминатор // БелГазета : газета. — 30 студзеня 2018. — № 3 (1129).