Korpiklaani
Korpiklaani | |
---|---|
Myötätuulirock 2011 | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанр | фолк-метал |
Гады | з 2003 (як Shaman з 1993) |
Адкуль | Лахці, Фінляндыя |
Мова песень |
англійская фінская саамская |
Лэйбл | Nuclear Blast |
Склад | |
korpiklaani.com (англ.) | |
![]() |
Korpiklaani («Лясное брацтва»[1], ад фінск.: korpi — «глухі лес», «дрымучы лес» і klaani — «клан», «брацтва») — фінскі фолк-метал-гурт. З'явіўся ў 1993 годзе як рэстаранны пад назвай Shamaani Duo. Гурт, які тады складаўся толькі з Ённэ Ярвеля і Маарэн Айкіё, іграў сем дзён у тыдзень у рэстаране Hullu poro («Звар'яцелы паўночны алень») ў Лапландыі. З 1997 года гурт называецца Shaman, у 2003 годзе ўдзельнікі Shaman сфарміравалі Korpiklaani і адлічваюць сваю гісторыю ад гэтага моманту.
Музыка Korpiklaani ўяўляе сабой сумесь цяжкага металу і традыцыйнай саамскай і фінскай музыкі. У першых альбомах гурта, Idja і Shamaniac, значная частка песень уяўляла сабой традыцыйны саамскі ёйк.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
У пастаянны склад гурта, разам з рок-гітарыстамі, уваходзіць скрыпач, акардэаніст і флейтыст. Апроч таго, на альбоме Tales Along This Road можна пачуць торупіль (эстонскую валынку).
- Удзельнікі
- Ёне Ярвеля — спевы, гітара, мандаліна
- Калле «Кейн» Савіярві — гітара, бэк-вакал
- Ярка Аалтанен — бас-гітара, бэк-вакал
- Туомас Роўнакары — скрыпка (з 2012)
- Самі Пертула — акардэон (з сакавіка 2013)
- Мацці «Матсан» Ёхансан — ударныя, бэк-вакал
- Былыя ўдзельнікі
- Яака «Хітавайнен» Лемеццю — акустычная і электрычная скрыпка, флейта, вістл, ёўхіка, торупіль (эстонская валынка), мандаліна, губны гармонік, бэк-вакал, (2003—13.09.2011).
- Тээму Ээрала — скрыпка (з 2011 па 2012)
13 верасня 2011 года было аб'яўлена, што Яака Лемеццю пакідае гурт з-за праблем са здароўем. Замест яго ўзялі студэнта факультэта народнай музыкі Акадэміі імя Сібеліуса Тээму Ээрала. Гэта першы выпадак за ўсю гісторыю Korpiklaani, калі памяняўся склад. Ээрала ўпершыню выступіў з гуртам на канцэрце ў Ротэрдаме 24 верасня[2]. Цераз некаторы час у складзе Korpiklaani зноў адбыліся змяненні — 22 лютага 2012 году Тээму змяніў скрыпач Туомас Роўнакары[3].
- Юха Каўпінен — акардэон, бэк-вакал. Аб'явіў аб выхадзе з гурта 13 сакавіка 2013 года. Сам музыкант тлумачыць свой выхад жаданнем сканцэнтравацца на іншых мэтах.
Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Korpiklaani — адзін з самых «пладавітых» гуртоў, якія іграюць фолк-метал: пачынаючы з 2003 года гурт выпусціў восем поўнафарматных альбомаў. Па водгуках саміх музыкаў, Korpiklaani іх не корміць — практычна ўсім прыходзіцца працаваць «на баку», каб зарабіць сабе на дастойнае жыццё.
Як і планавалася, 3 жніўня 2012 года выйшаў новы альбом гурта — Manala[4].
Shamaani Duo[правіць | правіць зыходнік]
- Hunka lunka (1996) — дуэт з Маарэн Айкіё
Shaman[правіць | правіць зыходнік]
Korpiklaani[правіць | правіць зыходнік]
Поўнафарматныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]
- Spirit of the Forest (2003)
- Voice of Wilderness (2005)
- Tales Along This Road (2006)
- Tervaskanto (2007)
- Korven Kuningas (2008)
- Karkelo (2009)
- Ukon Wacka (2011)
- Manala (2012)
Сінглы[правіць | правіць зыходнік]
- «Keep on Galloping» (2008)
- «Vodka» (2009)
- «Ukon Wacka» (2010)
- «Metsälle» (2012)
Відэакліпы[правіць | правіць зыходнік]
- «Wooden Pints» (2003)
- «Hunting Song» (2005)
- «Kädet Siipinä» (2005)
- «Beer Beer» (2005)
- «Happy Little Boozer» (2006)
- «Tervaskanto» (2007)
- «Metsämies» (2008)
- «Keep on Galloping» (2008)
- «Vodka» (2009)
- «Tequila» (2011)
- «Rauta» (2012)
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Alex Zaglin. Finnish Folk with a Twist: an Interview with Jarkko Aaltonen of Korpiklaani(недаступная спасылка). TimesSquare.com (21 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2014. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ Новости : KORPIKLAANI поменяли скрипача : Russian Darkside
- ↑ New fiddler and headlining tour: артыкул на афіцыйным сайце гурта. (фін.)
- ↑ First details on the new album Manala: артыкул на афіцыйным сайце гурта. (фін.)