Krumkač

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Krumkač» (Крумкач) — беларускі гурт. Свой жанр вызначае як «Kryvian Black Metal» (крыўскі блэк-метал). Лірыка гурту напраўленая на абуджэнне нацыянальнай свядомасці ў беларусаў.

Krumkač
Жанры Блэк-метал
Атмасферны блэк-метал
Паганскі метал
Гады 2018 — нашы дні
Краіна  Беларусь
Горад Гомель
Мова песень беларуская
Лэйбл «Barbatos Productions»
Склад Арцём Раманаў (Erebor)
Аляксандр Кубышкін (Aliaksandr)
Іншыя
праекты
«Divided project»
vk.com/krumkacband

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Арцём Раманаў (Erebor) — музыка, тэкст, гітары, бас
  • Аляксандр Кубышкін (Aliaksandr) — спевы, гук
  • Воля Янушкевіч (Athame) — спевы, дуда, клавішныя

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт быў заснаваны у пачатку 2018 года і складаўся з аднаго Арцёма пад псеўданімам Эрэбар(Erebor, раней таксама вядомы як Tartavara, Wisdom Of Shadows, Rugievit projects). Потым ён напісаў матэрыял, які адправіў Аляксандру на «Digivision Records studio». Аляксандр прапанаваў запісаць свой вакал для альбома. Так супрацоўніцтва перарасло ў дуэт.

14 верасня 2018 года выходзіць дэбютны альбом «Honar i Kroŭ».

2 снежня 2018 года гурт упершыню выступае ў рамках «Крывійскага гіга». Там жа быў прадстаўлены сінгл «Kryŭja», які запісалі пазней. На тым канцэрце з гуртам гэтаксама выступіў у ролі спевака заснавальнік гурту «Камаедзіца» Алег.

У лістападзе 2019 года выдецца другі альбом — «Kryvijskaja Dyvizija», у які ўвайшлі два папярэднія сінглы таго года («Kryŭja», «Naš Šliach»).

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

З інтрэв’ю «OccultBlackMetalZine»:

Перш за ўсё тэксты новага альбома распавядаюць пра вечную барацьбу за ідэалы, «Honar i Kroŭ» — гэта непасрэдны заклік памятаць карані і гісторыю народа, шанаваць іх, а не чужыя традыцыі, і бараніць гэта цаной жыцця і значна павялічваць усё, што нам пакінулі нашыя слаўныя продкі! Крывія — гэта тое, што ў сэрцы, гэта тое, што заклала аснову ў нас як у асобных і незалежных людзях, з каштоўнасцямі, традыцыямі і подзвігамі нашых герояў мінулага і сучаснасці!! Язычніцтва — таксама прысутнічае ў лірыцы, яно чырвонай ніткай пераплятаецца ва ўсім альбоме з нашымі нацыянальнымі поглядамі і ідэямі. «Honar i Kroŭ» — гімн маёй зямлі, гэта мой заклік да барацьбы за ідэалы і каштоўнасці. Гэта мае слёзы пра герояў, якія аддалі жыццё ў вечнай барацьбе за правільную справу!

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Honar i Kroŭ (Гонар і Кроў, 2018)[правіць | правіць зыходнік]

Альбом быў выдадзены 14 верасня на лэйбле «Barbatos Productions» (Расея). Атрымаў даволі высокія адзнакі.

Спіс песень:

  1. Zakon zbroi (Закон зброі)
  2. Krylami bielymi (Крыламі белымі)
  3. Sciah vajny (Сцяг вайны)
  4. Pad čornym soncam (Пад чорным сонцам)
  5. Pamiać u majoj kryvi (Памяць у маёй крыві)

Kryvijskaja Dyvizija (Крывійская Дывізія, 2019)[правіць | правіць зыходнік]

18 лістапада быў выдадзены другі альбом з дапамогаю лэйбла «Barbatos Productions». У запісе прыймалі ўдзел:

Эрэбар (Erebor) — музыка, словы, гітары, клавішныя

Атхейм (Atham) — спевы, дуда

Аляксандр (Aliaksandr)- спевы, вокладка, гук

Вячаслаў Зіма (Viachaslau Zima, Vapor Hiemis) — бас

Спіс песень:

  1. Recham Stali (Рэхам сталі)
  2. Naš Šliach (Наш Шлях)
  3. Kryŭja (Крыўя)
  4. Kryvijskaja Dyvizija (Крывійская Дывізія)
  5. Kryłami Biełymi (Крыламі Белымі)
  6. Marš Da Niabiosaŭ (Марш Да Нябёсаў)

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Sciah Vajny (Сцяг вайны, 2018)[правіць | правіць зыходнік]

Выдадзены 14 чэрвеня.

Kryŭja (Крыўя, 2019)[правіць | правіць зыходнік]

Выдадзены 5 студзеня. У запісе прыймалі ўдзел:

  • Эрэбар (Erebor) — музыка, лірыка, гітары, запіс
  • Атхейм (Athame, тады гэтаксама ўдзельнік Zdań) — вакал, апрацоўка лірыкі
  • Вячаслаў Зіма (Viachaslau Zima, Vapor Hiemis) — бас, гук
  • Аляксандр (Aliaksandr) — вокладка

Naš Šliach (Наш Шлях, 2019)[правіць | правіць зыходнік]

Выдадзены 23 верасня. У запісе прыймалі ўдзел:

  • Эрэбар (Erebor) — музыка, лірыка, гітары, запіс
  • Атхейм (Athame, Zdań) — вакал, апрацоўка лірыкі
  • Вячаслаў Зіма (Viachaslau Zima, Vapor Hiemis) — бас
  • Аляксандр (Aliaksandr) — вакал, гук, вокладка

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]