Паган-метал
Паган-метал | |
---|---|
Кірунак: | метал |
Вытокі: | Фолк-метал, Блэк-метал |
Месца і час узнікнення: | Паўночная Еўропа, 90-я гады |
Паган-метал (ад англ.: pagan metal — язычніцкі або паганскі метал) — адзін з кірункаў металу, цяжкі і містычны стыль на ўзроўні black і death, але мае характэрную асаблівасць: паганскую тэматыку, якая выяўляецца ў тэкстах, афармленні вокладкі, вонкавым выглядзе і светапоглядах музыкаў. Мае народнае гучанне, блізкае да фолк-металу, але больш жорсткае і агрэсіўнае. Часта паган-металам называюць вікінг-метал з паганскай тэматыкай тэкстаў.
Вялікі ўклад у папулярызацыю паганства ўнеслі: Bathory, стваральнік Burzum Варг Вікернес, група Storm. Характэрнай рысай жанру з'яўляецца паганская тэматыка песень, спалучэнне скрымінга, чыстага і рычашчага вакалу (гроўлінг). Гітарная ігра таксама можа быць заснавана на трэш-метале. Выкарыстоўваецца шмат народных інструментаў, аднак эталонам жанру лічацца групы, якія ствараюць «паганскую» атмасферу за кошт майстэрства гульні і разумення традыцый.
Найбольшае распаўсюджванне атрымаў у краінах Усходняй Еўропы і Скандынавіі. Варта адзначыць, што акрамя паган-металу існуюць іншыя стылі паганскай музыкі.
Некаторыя Паган-метал калектывы[правіць | правіць зыходнік]
- Сярод яскравых прадстаўнікоў паган-металу Беларусі варта адзначыць такія калектывы як Дрыгва, Gods Tower, Kamaedzitca, Znich, Apraxia, Молот, Пярэварацень, Folkvang, Raven Throne.
Butterfly Temple
Graveland
Enslaved
Ensiferum
Finntroll
Korpiklaani
Kroda
Moonsorrow
Nokturnal Mortum
Skyforger
Аркона