LNER Class A4 4468 Mallard
LNER Class A4 4468 Mallard | |
Асноўныя даныя | |
Краіна пабудовы | Вялікабрытанія |
Шырыня каляіны | 1435 мм |
Тэхнічныя даныя | |
Даўжыня лакаматыва | 70 футаў |
Працоўная маса паравоза | 102.95 імперскіх тон |
Канструкцыйная хуткасць | 126 міль у гадзіну |
Маса парожняга тэндара | 165 імперскіх тон |
Паравоз Mallard № 4468 Лондан-Паўночна-Усходняй чыгункі класа A4 4-6-2 Pacific — хуткасны паравоз, пабудаваны ў Данкастэры (Англія) у 1938 годзе.
Mallard быў распрацаваны сэрам Найджэлам Грэйслі ў якасці лакаматыва, спецыяльна прызначанага для руху хуткасных цягнікоў. Абводы яго абцякальніка былі правераны ў аэрадынамічнай трубе на хуткасцях звыш 100 міль у гадзіну (160 км/г). Mallard выкарыстоўваўся ў цягніковай працы да сваёй адстаўкі ў 1963 годзе. За час эксплуатацыі ён прайшоў амаль паўтары мільёны міль (2,4 мільёна кіламетраў).
У 1980-х гадах Mallard быў адноўлены да працоўнага стану, але выкарыстоўваўся толькі для руху некалькіх экскурсійных цягнікоў паміж Ёркам і Скарбара ў ліпені 1986 года і пары прабегаў паміж Ёркам і Харагейтам / Лідс на Вялікдзень ў 1987 годзе. Mallard з'яўляецца адзіным пакінутым паравозам тыпу A4, выфарбаваным у фірмовыя колеры LNER і адноўленымі ў першапачатковым стане бакавымі абцякальнікамі (хоць рэплікі A4 таксама маюць бакавыя абцякальнікі).
У цяперашні час Mallard з'яўляецца часткай Нацыянальнай Калекцыі ў Нацыянальным Чыгуначным Музеі Злучанага Каралеўства ў Ёрку.
Лакаматыў разам з тэндарам мае даўжыню 70 футаў і важыць 165 імперскіх тон. Ён афарбаваны ў колеры LNER - блакітны корпус, чырвоныя колы і дышаль сталёвага колеру.
Тэхнічная інфармацыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва | Mallard |
Сілавая устаноўка | Паравая (простая) |
Каляя | 1435 |
Клас | LNER Class A4 |
Колавая формула | 4-6-2 (2-3-1) |
Канструктар | Сэр Найджэл Грэслі |
Дата спісанн | 25 апреля 1963 |
Адноўлены | 1986 - 1988 |
Даўжыня | 70 футаў |
Маса | 102.95 імперскіх тон |
Маса тэндара | 165 імперскіх тон |
Завод | Лондан-Паўночна-Усходняя Чыгунка (LNER Doncaster) |
Нумар | 1870 |
Дата пабудовы | 3 сакавіка 1938 |
Макс. хуткасць | 126 міль у гадзіну |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Allen, Cecil J. (1949). The Locomotive Exchanges 1870 - 1948. Ian Allan Ltd. A comprehensive book on locomotive exchanges, giving details of each trial and the locomotives involved.
- Boddy, M.G.; Neve, E.; Yeadon, W.B. (April 1973). Fry, E.V.. ed. Part 2A: Tender Engines - Classes A1 to A10. Locomotives of the L.N.E.R.. Kenilworth: RCTS. ISBN 0 901115 25 8.
- Clarke, David (2005). Locomotives in Detail: 3 Gresley 4-6-2- A4 Class. Ian Allan Publishing. ISBN 0-7110-3085-5. An overall history of the Gresley A4 class, as well as unparalleled details about the class and individual members.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- National Railway Museum
- Mallard at the museum Архівавана 17 мая 2009.
- Museum panoramas including view of Mallard footplate Архівавана 11 кастрычніка 2008.
- A4 Pacific Page in the LNER Encyclopedia