Latgales Mara
Славутасць | |
Latgales Mara | |
---|---|
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Помнік вызвалення Латгаліі «Vienoti Latvijai» або «Latgales Mara» — манумент у цэнтры горада Рэзэкнэ, у завулку Атбрывашанас. Ён быў створаны скульптарам Карлісам Янсансам паводле праекта Лявона Тамашыцкага. Помнік адкрыты 8 верасня 1939 г., двойчы рэстаўраваны: 22 жніўня 1943 года і 13 жніўня 1992 года.
Першы помнік барацьбы за свабоду Латвіі, адліты з бронзы.
Вышыня — 11 метраў, падмурак закладзены на глыбіню 3,5 метра. Ружовы граніт для пастамента і бронзавае ліццё прывезлі з Фінляндыі. Кампазіцыю манумента складаюць 3 фігуры: разрывальнік ланцугоў, укленчаная дачка народаў і дзяўчына, якая стаіць з крыжам у руцэ. Ланцуг сімвалізуе барацьбу Латгаліі за незалежнасць падчас барацьбы за свабоду Латвіі, дзяўчына на каленях — малітву, а дзяўчына, якая стаіць з крыжам — вольных латгалаў.