Белакветнік летні
Белакветнік летні | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Leucojum aestivum L., 1759 | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
Белакве́тнік летні[3] (Leucojum aestivum) — від кветкавых раслін з роду Белакветнік (Leucojum) сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая цыбульная расліна вышынёй 25—40 см. Цыбуліна дасягае 3—4 см у дыяметры. Сцябло прамастойнае, рабрыстае, злёгку сціснутае. Лісце шырокае, лінейнае, суцэльнае, бліскучае, сядзячае, часам даўжэйшае за сцябло. Кветкі з 6 пялёсткамі, белыя з зялёнымі плямамі, па 3—10 у парасоніках. Плод — каробачка. Насенне круглаватай формы, чорнага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Расліна распаўсюджана ў Заходняй Еўропе, Малой Азіі, на Каўказе і на тэрыторыі Крыма. Расце па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, на вільготных і забалочаных лугах. Цвіце ў маі, плоданосіць у ліпені. Размнажаецца цыбулінай, дзеткамі і насеннем.
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавая і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пашына Г. В. Белакветнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 267.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Белоцветник летний — Leucojum aestivum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Белакветнік летні: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)