Белакветнік
Белакветнік | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Leucojum L. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||||
|
Белакве́тнік[3] (Leucojum) — род кветкавых раслін сямейства амарылісавыя (Amaryllidaceae).
Назва паходзіць ад стар.-грэч. λευκός — малочна-белы.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Шматгадовыя цыбульныя травяністыя расліны. Цыбуліна з белай перапончатай абалонкай. Лісце простае, шырокалінейнае, сядзячае, у разетцы. Кветкі белага колеру, адзіночныя або ў суквеццях, на паніклых кветаносах. Кветаносы голыя. Плод — каробачка.
Расліны ядавітыя. Утрымліваюць алкалоіды лейкацын і лейкацыцін[4].
Распаўсюджанне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Род налічвае 2[5] віды (каля 10[4]). Пашыраны ва ўмераных зонах Еўропы і Паўночнай Афрыкі. Растуць на адкрытых горных схілах, парках, садах. Выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Напісанне Белакветнік у адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 386.
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
- ↑ Leucojum // The Plant List (англ.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Белакветнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 386. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Пашына Г. В. Белакветнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 267. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Белоцетник — род Leucojum: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Leucojum // The Plant List (англ.)