Liber Pontificalis
Liber Pontificalis (Кніга пантыфікаў[1]) — зборнік дзей рымскіх пап, пачынаючы з апостала Пятра. Розныя версіі Liber Pontificalis сканчаюць аопвед на розных папах. Самая ранняя версія (Catalogus Felicianus) створана ў VI або VII стагоддзі і змяшчае інфармацыю аб папах да Фелікса IV (526—530) уключна. Пазнейшыя версіі даходзяць да Пія II (1458—1464).
Кніга напісана на лацінскай мове.
Аўтарства
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарамі Liber Pontificalis лічыліся[2]:
- Еранім Стрыдонскі. Версія Рабана Маўра, заснаваная на падробленай перапісцы Ераніма з папам Дамасіем, прыведзенай у шматлікіх рукапісах Liber Pontificalis.
- Анастасій Бібліятэкар (каля 810 — каля 880). Версія Анафрыа Панвініа. Абвергнута Цэзарам Бароніем і іншымі даследчыкамі[3][4]. Анастасію належаць, мабыць, толькі біяграфіі Мікалая I (858—867) і Адрыяна II (867—872).
- Папскі «кіраўнік» «Primicerius» Хрыстафор (Christopher) — біяграфія папы Стэфана II (752—757).
- Баніза з Сутры (Bonizo of Sutri, 1045—1090) — біяграфіі пап ад Яна XII (955—964) да Грыгорыя VII (1073—1085).
- Пандульф Пізанскі (Pandulf, 1101—1201) (Версія Андрэ Дзюшэна), альбо Пётр Пізанскі (Petrus Pisanus)[5][6] — біяграфіі пап ад Грыгорыя VII (1073—1085) да Урбана II (1088—1099).
- Кардынал Базо (Boso, пам. каля 1181) — біяграфіі пап ад Геласія II (1118—1119) да Аляксандра III (1179—1181).
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Для кожнага рымскага папы (біскупа) пазначана:
- час праўлення (датаванне па консулам і тэрмін);
- паходжанне і імя бацькі;
- спіс указаў;
- лік прызначаных прэсвітараў, дыяканаў і біскупаў;
- дата смерці і месца пахавання;
- іншыя звесткі.
Гістарычнасць
[правіць | правіць зыходнік]Інфармацыю Liber Pontificalis з V стагоддзя можна лічыць гістарычнай. Больш раннія запісы спрэчныя, паколькі:
- многія раннія звесткі (такія, як указы і інфармацыя аб пакутніцтве шэрагу першых біскупаў) ўнікальныя і не адлюстраваны ў іншай літаратуры таго ж і больш ранняга перыяду;
- даты смерці пап, мабыць, узыходзяць да дат іх памяці, зафіксаваным каля IV стагоддзя.
Некаторыя копіі Liber Pontificalis ўтрымліваюць звесткі, якіх няма ў іншых копіях (напрыклад, аб Папесе Іаане). Гэтыя звесткі, відаць, з’яўляюцца познімі ўстаўкамі.
Раннія датаванні Liber Pontificalis ўзыходзяць да Catalogus Liberianus (са складу Chronographus Anni 354) і разыходзяцца з «Царкоўнай гісторыяй» Яўсевія Кесарыйскага і хронікай св. Ераніма, што абцяжарвае пабудову дакладнай храналогіі ранніх рымскіх біскупаў.
Зноскі
- ↑ Королёв А. А. Liber Pontificalis // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2015. — Т. XL. — С. 698—704. — 752 с. — 33 000 экз.
- ↑ Catholic Encyclopedia . Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2012.
- ↑ Ciampini «Examen Libri Pontificalis seu Vitarum Rom. Pont. quæ sub nomine Anastasii circumferuntur», Rome, 1688
- ↑ Schelstrate «Dissertatio de antiquis Romanorum Pontificum catalogis», Rome, 1692
- ↑ Giesebrecht «Allgemeine Monatsschrift», Halle, 1852, 260 sqq.
- ↑ Watterich. Romanorum Pontificum vitæ, I, LXVIII sqq.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Liber Pontificalis (Catalogus Felicianus)Архівавана 14 лютага 2013.
- Liber Pontificalis (розныя рукапісы)Архівавана 9 сакавіка 2017.
- Catholic EncyclopediaАрхівавана 3 верасня 2012.