Стэфан II (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стэфан II
лац.: Stephanus PP. II
Стэфан II
Папа Рымскі
23 сакавіка 752 — 25 сакавіка 752
Царква:

Рымска-каталіцкая царква

Папярэднік:

Захарый

Пераемнік:

Стэфан II (III)


Прафесія:

ксёндз

Нараджэнне:

невядома
Рым, Равенскі экзархат, Візантыя

Смерць:

25 сакавіка 752(0752-03-25)
Рым, Італія

Commons-logo.svg Стэфан II на Вікісховішчы

Стэфан II (лац.: Stephanus PP. II; ? - 25 сакавіка 752) — папа рымскі з 23 па 25 сакавіка 752.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Памёр ад апаплексічнага ўдару праз 2 дні пасля абрання Папам Рымскім. З прычыны, што ён не прайшоў неабходнага абраду пасвячэння ў біскупы, на працягу доўгага часу існавалі рознагалоссі адносна таго, з'яўляўся ён рымскім папам. У цяперашні час яго імя з 1961 года па пастанове Другога Ватыканскага сабора не ўключаецца ў спіс пантыфікаў, а ўсім наступным папам з імем Стэфан прысвоена падвойная нумарацыя. На практыцы большасць з іх жылі яшчэ да з'яўлення традыцыі выкарыстоўваць нумара з папскім імем. Толькі апошні на дадзены момант папа з гэтым імем Стэфан IX(X) выкарыстаў нумар, называючы сябе Стэфан IX.