Мікалай I (Папа Рымскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мікалай I
Pope Nicholas I.jpg

Прафесія: клерык, ксёндз
Нараджэнне: мерк. 820[1]
Смерць: 13 лістапада 867[1]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Мікалай I (лац.: Nicolaus PP. I); 800, Рым13 лістапада 867, Рым) — Папа Рымскі з 24 красавіка 858 па 13 лістапада 867 года. Стваральнік папацэзарызму, самы значны пантыфік эпохі Каралінгаў. Каталіцкая гістарыяграфія ўшанавала Мікалая найменнем Вялікі і ўнесла яго ў спіс святых. Быў сваяком Льва IV і адразу ж пасля абрання на папскі трон вырашыў праводзіць «незалежную палітыку», якая ў Рыме заваёўвала ўсё большую папулярнасць.

Ягоны пантыфікат увайшоў у гісторыю як перыяд, калі ўпершыню была паслядоўна сфармулявана ідэалогія папскай тэакратыі. На думку Мікалая I, Папа Рымскі павінен валодаць усёй паўнатой улады ў Касцёле, з'яўляцца яго адзіным кіраўніком. Не менш моцна Мікалай падкрэсліваў вяршэнства папскай улады над уладай свецкіх васпанаў у пытаннях веры і маралі[2]. Увесь пантыфікат Мікалая I быў бесперапынным ланцугом намаганняў і барацьбы, накіраваных на тое, каб гэтыя прынцыпы ажыццявіць на практыцы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 various authors Encyclopedia of Popes — 2000.
  2. Durant, Will. The Age of Faith. New York: Simon and Schuster. 1972. Chapter XXI: Christianity in Conflict 529–1085. p. 517–551

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]