Lonomia electra

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Lonomia electra
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lonomia electra


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  316038
EOL  400649

Lonomia electra — від молей з сямейства Паўлінавочкі (Satirniidae)[1][2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Некалькі імага L. electra рознай афарбоўкі.

Вусені чорныя з белай плямай на спіне і пакрытыя пякучымі шыпамі, яны звычайна збіраюцца ў групы па некалькі дзесяткаў на верхавіне адной расліны[3]. Дарослыя асобіны маюць начны спосаб жыцця; цьмяна-жоўтага, светла-карычневага або чырвонага колеру, з дзвюма белымі кропкамі на пярэдніх крылах, гарызантальнай чорнай лініяй на абедзвюх парах крылаў і шараватай плямістасцю ўздоўж абедзвюх пар крылаў; размах крылаў каля 8-9 см[4].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Насяляе ад цэнтральнай Мексікі да поўначы Панамы, ва ўмераных лясах не вышэй за 1800 м над узроўнем мора[4].

Зноскі

  1. datosabiertos.unam.mx.(недаступная спасылка)
  2. naturalista.mx.
  3. acguanacaste.ac.cr.
  4. а б arboretum.ufm.edu.