Mafia Honey

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Mafia Honey
Mafia Honey Joensuu 20191018.jpg
Mafia Honey у 2019 годзе, злева направа: Томас Ніемісцё, Сала-Мар’я Хяцінен, Ілка Туовінен, Іаганес Эркіля
Асноўная інфармацыя
Жанр поп-рок
Гады 2016 – наш час
Краіна Flag of Finland.svg Фінляндыя
Горад Хельсінкі
Мова песень фінская
Лэйбл Sony Music Finland[1]
Склад Сала-Мар’я Хяцінен
Томас Ніемісцё
Ілка Туовінен
Іаганес Эркіля
hogmusic.fi/artistit/maf…

Mafia Honey — фінскі поп-рок гурт, які быў створаны ў 2016 годзе ў Хельсінкі былой вакалісткай спыніўшага дзейнасць гурта «Sallan ja Miron matka maailman ympäri(фін.) бел.» Салай-Мар’яй Хяцінен, падпісаны мясцовым аддзяленьнем Sony Music[2]. Гурт выдаў аднайменны дэбютны сольны альбом у 2019 годзе і некалькі сінглаў з яго, усе песні напісаны Салай-Мар’яй Хяцінен.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак гурта ідзе з 2015 года, калі Сала-Мар’я Хяцінен стварыла некалькі дэма-запісаў, якімі зацікаўся лэйбл Sony Music[2]. Потым праз сацыяльныя колы яна пачала шукаць «мілых хлопцаў», якія б утварылі з ёй на чале гурт[2]. Так у склад трапілі гітарыст Томас Ніемісцё, які да гэтага граў у ансамблю фінскай поп-зоркі Робіна(руск.) бел., басіст Ілка Туовінен і барабаншчык Іаганес Эркіля[2].

Дэбютны сінгл «Rakastutaan» (бел.: Давай закахаемся) быў выдадзены 19 студзеня 2018 года[3]. Другі «Koira» (бел.: Сабака) — 1 чэрвеня 2018 года[4]. Апошні сінгл да першага альбома «Yhdeksän elämää» (бел.: Дзевяць жыццяў) трапіў у сеціва 4 студзеня 2019 года, і, па словах вакалісткі гурта Салы-Мар’і Хяцінен, гэты трэк для альбому з першай рэпетыцыі наўмысна запісваўся апошнім, а прычынай таго было жаданне дасягнуць «найлепшага паразумення» ў гурце перад яго запісам[5].

Назва гурта[правіць | правіць зыходнік]

Гурт атрымаў назву ад аднаго з сабак Мэрылін Манро[6]. Маф быў мальтыйскай балонкай(руск.) бел., якую Фрэнк Сінатра падарыў Мэрылін Манро; поўная мянушка «англ.: Mafia Honey» была дадзена сабаку ў сувязі з нібыта мафіёзнымі сувязямі Сінатры[7]. Калі Манро памерла, сабаку аддалі сакратару Сінатры[7].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Назва Выданне Чарты Сертыфікаты
FIN
Mafia Honey
  • Выдадзены: 26 красавіка 2019 года
  • Фармат: CD / лічбавая дыстрыбуцыя
  • Лэйбл: Sony Music
- -

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Назва Год Чарты Альбом
FIN
Koira 2018 - Mafia Honey
Rakastutaan 71 (радыёчарт)[8]
Yhdeksän elämää 2019 -

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Mafia Honey – Suomen virallinen lista – Musiikkituottajat (фін.) . Musiikkituottajat(англ.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Haavisto, Markku Tulokasyhtye Mafia Honey tekee isoa soundia ja tuo kanteleen rockmusiikkiin (фін.) . Yle (10 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  3. Pitkänen, Enni Tässä he ovat - Mafia Honey on uusi suomalainen rock-yhtye! (фін.) . Bauer Media Group(руск.) бел.. SuomiRock(фін.) бел. (30 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  4. Selvä Kesä 2019 – Esiintyjät (фін.) . Sininauhasäätiö(фін.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  5. Siikaluoma, Mirko "Kuinka nykyään helposti ne läheisimmätkin ystävät ja läheiset katoaa jonnekin" – Parasta juuri nyt -soittolistan vieraana Mafia Honey (фін.) . Soundi(фін.) бел. (8 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  6. Siikaluoma, Mirko "Yöt on sävellysten aikaa" – Perjantaibiisinä nimekkäistä tekijöistä koostuvan Mafia Honeyn Rakastutaan (фін.) . Soundi(фін.) бел. (19 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  7. 7,0 7,1 Crisley, Kathleen Marilyn Monroe and her dogs (англ.) . DoggyMom.com (20 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.
  8. Suomen Virallinen Lista (фін.) . Musiikkituottajat(англ.) бел.. Архівавана з першакрыніцы 31 ліпеня 2019. Праверана 31 ліпеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]