Yle

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Yle
Ylen logo.svg
Краіна

Сцяг Фінляндыі Фінляндыя

Дата пачатку вяшчання

29 мая 1926 года

Заснавальнік

L. M. Viherjuuri

Кіраўнікі

Лаўры Ківінен

Сайт

YLE

Yle (афіцыйныя назвы — фінск.: Yleisradio Oy, шведск.: Rundradion Ab) — нацыянальная тэлерадыёвяшчальная кампанія Фінляндыі.

З 2013 года кампанія стала першай у краіне, зрабіўшы даступнымі ў прамой трансляцыі ў інтэрнэце ўсіх сваіх тэлепраграм.[1]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Yleisradio была заснавана ў Хельсінкі 29 мая 1926 года. Першая радыё перадача была перададзена 9 верасня 1926 года. Гэты дзень лічыцца днём нараджэння рэгулярнай вяшчальнай дзейнасці ў Фінляндыі і на самой Yle. Пасля гэтага была распрацавана сетка вяшчання, і ў пачатку 1930 года ўжо 100 000 сем'яў змаглі слухаць радыё Yle.

У 1957 годзе Yle паспрабавала сябе ў тэлевяшчанні, былі праведзены пробныя тэлеэфіры. Праз год з'явілася штодзённая перадача Suomen Televisio (фінскае тэлебачанне). З 1969 года Yle пачала трансляваць перадачы ў каляровым фармаце. У 2007 годзе разам з усім тэлебачаннем Фінляндыі Yle перайшло на лічбавае вяшчанне. Таксама ў Yle каналаў ёсць адзіны тэлетэкст.

Плануецца, што з 2 снежня 2013 года пачнецца выпуск тэленавінаў на саамскай мове.[2]

Радыёстанцыі[правіць | правіць зыходнік]

Тэлеканалы[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Першай тэлевізійнай трансляцыяй у Фінляндыі (г. зн. Yle) у 1950 годзе стаў рэпартаж з універмага Stockmann ў Хельсінкі.
  • У 2013 годзе рэжысёр спартыўных праграм Тапані Парм удастоены прэміі брытанскай кінаакадэміі BAFTA.[3]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Телеканалы Yle начинают прямую трансляцию в интернете // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 22 красавіка 2013.(Праверана 15 ліпеня 2018)
  2. На Yle начинают выходить теленовости на саамском языке // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 25 лістапада 2013.(Праверана 15 ліпеня 2018)
  3. Режиссер Юле Тапани Парм получил британскую Bafta // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 29 красавіка 2013.(Праверана 15 ліпеня 2018)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Радыё[правіць | правіць зыходнік]

Прамыя интэрнэт-трансляцыі[правіць | правіць зыходнік]