Malacocarpus crithmifolius

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Malacocarpus crithmifolius
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Malacocarpus crithmifolius (Retz.) Fisch. & C. A. Mey.

Сінонімы
Peganum crithmifolium Retz.

Сістэматыка
на Віківідах

Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  43883
EOL  2900276
IPNI  774243-1
TPL  tro-50211158

Malacocarpus crithmifolius — від шматгадовых кустоў сямейства Zygophyllaceae.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышынёй да 1 м, з бялёсай карой. Сцёблы тонкія, галінастыя, раскіданыя, лісце ланцэтнае, часам разрэзанае. Лісты шчыльныя, сакавітыя (даўжынёй 2-3 см), размешчаныя чаргавана, падзеленыя на дзве часткі. Кветкі адзінкавыя, размешчаны на доўгім кветканосе (даўжынёй 1,5-2 см), жоўтыя, з 5 крывяністымі тычынкамі. Вырошчваецца з насення. Цвіце ў красавіку — маі, плоданасіць у маі — чэрвені . Плод — сакавітая, круглявая, трохгнёздавая ягада (дыяметрам 6-10 мм), чырвонага колеру.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Плады ядомыя, з іх вараць варэнне. Сок багаты вітамінам С і карацінам.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

Malacocarpus crithmifolius — рэдкая рэліктавая расліна. Паколькі арэал распаўсюджання з кожным годам скарачаецца, ён ахоўваецца і занесены ў Чырвоную кнігу Казахстана[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. «Қазақстан Энциклопедиясы»