Mediacube

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Mediacube
Заснаванне 2015
Размяшчэнне
Ключавыя постаці Міхаіл Бычонак
Сайт mediacube.network

Mediacube — беларуская група кампаній, асноўным падраздзяленнем якой з’яўляецца шматканальная сетка відэаплатформы YouTube. Прапаноўвае блогерам паслугі пошуку рэкламадаўцаў, абароны аўтарскіх правоў, распрацоўкі крэатыўных канцэпцый і г.д[1].

Па стане на жнівень 2020 года да сеткі падключана каля 2000 каналаў з 68 краін. Найбольш вядомымі з’яўляюцца каналы такіх блогераў і артыстаў: Улад Бумага, Сяргей Лазараў, Міхаіл Галусцян, Дзмітрый Масленнікаў, Слава Марлоў, Васіліса Даванкова, Арцемій Лебедзеў і іншыя[1]. Дзейнасць кампаніі таксама ўключае ў сябе распрацоўку IT-прадуктаў і рашэнняў для блогераў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова кампанія вырабляла забаўляльны відэакантэнт, рабіла рэкламныя ролікі і эфіры для банкаў, сотавых аператараў і рытэйлераў. У 2015 годзе выйграла тэндэр па выбары рэгіянальнага партнёра YouTube у Беларусі. Атрымаўшы перамогу ў конкурсе, кампанія стала MCN (Multi-Channel Network) — арганізацыяй, якая прадстаўляе дапамогу ў кіраванні каналамі на відэаплатформах. Пасля атрымання статусу MCN, MediaCube выйшла на глабальны рынак[1].

З’яўляецца холдынгам з беларускай мацярынскай кампаніяй ТАА «ЭМСІЭН Глобал» і пяццю «дочкамі» — беларускімі ТАА «Медыя Куб Прадакшн» і ТАА «ФотаВідэаПра», расійскім ТАА «Медиакуб», а таксама кіпрскай і канадскай MediaCube. Адзіным уладальнікам ўсіх юрыдычных асоб быў Міхаіл Бычанок, цяпер ва ўласніках мацярынскай кампаніі лічыцца таксама «Зубр Капітал»[1].

У 2018 годзе ўвайшла ў ТОП-3 партнёрскіх сетак YouTube у СНД. У 2019 годзе кампанія прыцягнула інвестыцыі фонду прамых інвестыцый «Зубр Капітал». Пагадненне ўвайшло ў «ТОП-7 зліццяў і паглынанняў» у Беларусі[2][3].

У 2019 годзе Mediacube стала афіцыйным партнёрам відэасэрвісу TikTok[4].

Па выніках 2019 года кампанія ўваходзіць у ТОП-20 праваўладальнікаў кантэнту ў свеце і з’яўляецца адным з найбуйнейшых падрадчыкаў Google, працуючы з партнёрамі з 68 краін[5], а таксама ўваходзіць у ТОП-10 партнёрскіх сетак свету па версіі інтэрнэт-выдання Postium[6].

У ліпені 2020 года Mediacube прадставіла свой прадукт Anton, прызначаны для працы ў сферы інфлюенсер-маркетынгу[7].

Таксама прадуктамі кампаніі з’яўляюцца Studio (раней Stats) — сістэма, якая змяшчае дадзеныя аб 35 мільёнах каналаў, Ezzy (раней MediaCube ID) — сістэма аўтарызацыі і ідэнтыфікацыі[1].

За 2018 год выручка кампаніі склала 4,5 млн даляраў, за 2019 — 18 млн даляраў, а за 2020 — 30 млн даляраў[8]. Штат супрацоўнікаў на жнівень 2020 года складае больш за 120 чалавек.

Зноскі

  1. а б в г д «Ребятам по 20-25 лет, а они получают $300 000 в месяц». «Зубр Капитал» вложил до $10 млн в белорусского партнёра YouTube. dev.by.
  2. Вложились в молодых и дерзких. «Зубр Капитал» привлек инвестиции в MediaCube(недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2021.
  3. ТОП-7 слияний и поглощений. Какие белорусские проекты привлекли инвесторов(недаступная спасылка). officelife.media. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2021.
  4. Революция на цифровом рынке: YouTube и TikTok объявили войну. btw.by.
  5. «В кризис появляются десятки новых миллионеров» — партнер YouTube о том, как пандемия влияет на блогеров. probusiness.io.
  6. Партнёрская программа для YouTube: ТОП-10 лучших партнёрок. postium.ru.
  7. Белорусский партнёр YouTube запустил на Product Hunt стартап для брендов. dev.by.
  8. «Наверное, у нас не лучший оффер: сеньору готовы платить $3000». Фаундер «Медиакуба» (≤ $10 млн от «Зубра») стал инвестором «из-за кадрового голода». dev.by.