Mega Man (серыя)
<table class="infobox infobox-aee779a07d62e925 " style="" data-name="Mega Man
Rockman" >
жанр
action, платформер, RPG
распрацоўшчык
Capcom
выдавец
Capcom
платформа
- Nintendo Entertainment System
- Super Nintendo Entertainment System
- Nintendo 64
- Nintendo GameCube
- Wii
- Game Boy
- Game Boy Color
- Game Boy Advance
- Nintendo DS
- Sega Game Gear
- Sega Mega Drive
- Sega Saturn
- PlayStation
- PlayStation 2
- PlayStation 3
- PlayStation Portable
- Xbox 360
- Microsoft Windows
першая гульня Mega Man дата першай гульні 17 снежня 1987 апошняя гульня Rockman X DiVE дата апошняй гульні 24 сакавіка 2020 адгалінаванні (spin-off) вельмі шмат сайт http://megaman.capcom.com/
Mega Man, вядома як Rockman (яп.: ロックマン Rokkuman) у Японіі — серыя відэагульняў жанры платформер, распрацаваная кампаніяй Capcom. Сюжэты гульняў апавядаюць пра барацьбу робата Mega Man з робатамі доктара Уайлі (англ.: Dr. Wily), створанымі для захопу свету. Першая частка серыі выйшла 17 снежня 1987 года на гульнявой кансолі Nintendo Entertainment System і называлася Rockman. Пасля розныя часткі серыі выходзілі на Super Nintendo, Sega Saturn, PlayStation, PlayStation 2, Game Boy, Xbox 360 і іншых платформах.
Персанаж Mega Man
[правіць | правіць зыходнік]У Амерыцы ён захоўвае сваё імя — Мегамэн, але ў Японіі яго завуць Рокмэн. Галоўны протаганіст серыі гульняў, у першапачатковых мэтах ён распрацаваны як робат-памочнік доктара Томаса Лайта (англ.: Dr. Wily). Але пасля здрады калегі Лайта — доктара Альберта В. Уайлі, які стаў пагрозай свету, Мегамэн добраахвотна пагадзіўся звярнуцца ў баявога робата. Ён «апрануты» у блакітны механічны касцюм і шлем. Яго рука можа ператварацца ў зброю, што страляе энергетычным бластэрам.
Галоўная асаблівасць Мегамена — здольнасць паглынаць зброю варожых робатаў. Пасля таго, як ён знішчае аднаго з іх, ён забірае яго зброю, якую зараз зможа выкарыстаць супраць іншых ворагаў.
У гульні «Mega Man 2» ён здольны выкарыстоўваць адаптары, якія дапамагаюць пераадольваць перашкоды (Item-1, 2, 3).
Пачынаючы з «Mega Man 3», Мегамен атрымлівае магчымасць да слізгацення, а таксама ён атрымлівае спадарожніка: механічную сабаку па мянушцы Раш (англ.: Rush).
У чацвёртай частцы серыі ён экіпіраваны Мега-бластэрам, які дае магчымасць узмацняць атаку.
З «Mega Man 5» Мегамен атрымлівае яшчэ аднаго спадарожніка, які дапамагае яму ў баі: механічную птушачку Біт (англ.: Beat). Але каб яе атрымаць, неабходна сабраць літары, схаваныя па ўсёй гульні (M, E, G, A, M, A, N і V).
Ужо ў «Mega Man 6» ён здольны злівацца са сваім спадарожнікам Рашам, атрымліваючы наўзамен магчымасці палёту і разбівання блокаў.
З «Mega Man 7» Мегамен павінен збіраць па ўзроўнях балты, за якія можна купіць у краме карысныя рэчы.
У «Mega Man 8» ён атрымлівае Мега-шар: зброя, якая працуе па прынцыпе футбольнага мяча.
Proto Man
[правіць | правіць зыходнік]Proto Man (яп. Blues — «Блюз») — адзін з персанажаў сусвету Mega Man. Ён з’яўляецца самым першым робатам-прататыпам, адсюль і назва «Прота», ён гэтак жа з’яўляецца «братам» Мегамена. «Апрануты» ў чырвоны касцюм, носіць шлем з сонцаахоўнымі акулярамі. Гэтак жа, як і Мегамен, ён можа паглынаць зброю варожых робатаў, і гэтак жа мае руку-бластэр, здольную зараджацца.
Упершыню сустракаецца ў Mega Man 3 пад імем Break Man («Чалавек-Тормаз»), дзе ён выпрабоўвае сілы Мегамена ў пэўных месцах, а таксама ратуе яго ў канцы. Не ясна, на чыім ён баку.
Mega Man 4: Proto Man дапамагае выратаваць дачку доктара М. С. Казака, Калінку, якая пабывала ў заложніках у доктара Уайлі.
Mega Man 5: доктар Уайлі спрабаваў зрабіць клон Proto Man’a, але Мегамен і яго сапраўдны «брат» парушылі яго планы. Таксама ў канцы дапамагае выратаваць доктара Лайта з Мегаменам.
Mega Man 6: з’яўляецца толькі аднойчы, на ўзроўні Tomahawk Man («Чалавек-Тамагаўк»), і дае гульцу Energy Balancer — прыстасаванне, якое здольнае папаўняць энергію дадатковай зброі без яе папярэдняга выбару.
Mega Man 7: з’яўляецца двойчы, дае гульцу некаторыя падказкі ў узроўнях Cloud Man («Чалавека-Аблокі») і Turbo Man («Турба-Чалавека»). А на ўзроўні Shade Man’а Proto Man — бонусны бос: калі вы яго пераможаце, ён падорыць вам свой шчыт.
Mega Man 8: з’яўляецца пасля бітвы з робатам Duo і дае некаторыя падказкі.
Mega Man & Bass: тут з’яўляецца перад першым босам: ён спрабаваў сам прыкончыць King («Караля»), але няўдала, быў разбураны. Тэлепартаваўся ў лабараторыю доктара Лайта. Пазней ён з’яўляецца ў 2-м узроўні Уайлі і выстрэльвае наймацнейшы пучок плазмы ў шчыт Караля, знішчаючы яго і даючы магчымасць Мегамену (або Басу) расправіцца з ім.
Mega Man 9: З’яўляецца ў канцы, папярэджвае гульца аб небяспецы наконт Лайта. Мегамен не слухаецца і трапляецца. Proto Man яго ратуе. Гэтак жа, калі заплаціць 200 Wii ачкоў\160 Microsoft ачкоў\1.99 $, гулец зможа спампаваць яго для гульні як гульнявога персанажа: гульнявой рэжым падобны з Мегаменам. Proto Man гэтак жа можа, выкарыстоўваючы свой шчыт, адлюстроўваць напады.
Mega Man 10: з’яўляецца ў якасці гульнявога персанажа першапачаткова. Сюжэт яго праходжання аналагічны сюжэце Мегамен, толькі замест Раша — спадарожніка Мегамена — ён выкарыстоўвае іншыя прыстасаванні.
Іншыя персанажы
[правіць | правіць зыходнік]- Доктар Томас Лайт — Стваральнік мноства робатаў і Mega Man. Стары з густой белай барадой.
- Доктар Альберт Уайлі — Галоўны антаганіст серыі, былы сябар доктара Лайта. Стаў злым і пераманіў і стварыў мноства робатаў на свой бок для захопу свету. Унук Доктара Дуплера.
- Міхаіл Сяргеевіч Казак — Рускі персанаж, у 4 -й часткі гульні быў вымушаны змагацца з Mega Man, бо Уайлі выкраў яго дачку, але калі яе вызвалілі, доктар Казак перайшоў на бок доктара Лайта. Унук Доктара Кейна.
- Калінка Казак — Дачка доктара Казака, была схопленая доктарам Уайлі, каб прымусіць яго бацьку працаваць на яго.
- Рол — Дзяўчынка Робат — асістэнт доктара Лайта. Сястра Mega Man і Proto Man. Не гульнявы персанаж, з’яўляецца ў якасці камеа ў некаторых частках. Праўнучка Эйліі.
- Раш — Механічны сабака, спадарожнік Mega Man. З’яўляецца з 3 часткі. Можа ператварацца ў рэактыўную дошку або экіпіравацца спружынай на спіне, для пераадольвання перашкод. У 3-й частцы таксама ператвараецца ў субмарыну (толькі пад вадой). У 6-й частцы мае магчымасць злівацца з Mega Man.
- Эдзі — Маленькі чырвоны робат-пераносчык. З’яўляецца з 4-й часткі гульні. Ён з’яўляецца 1 раз на ўзроўні, і выдасць вам адну з 3 рэчаў: капсулу жыцця, капсулу энергіі або энергабанку «E».
- Біт — Механічная птушка, з’яўляецца з 5-й часткі гульні, з’яўляецца ў якасці баявога спадарожніка. Даступны пасля таго, як вы збераце літары па ўзроўнях 5-й частцы MEGAMANV, у 6-й часткі трэба пазмагацца з Robot Master, да якога трэба прабрацца даўжэй, пасля перамогі над ім вы атрымаеце літару, і трэба сабраць слова BEAT. У 6-й часткі гульні Beat не атакуе босаў. Створаны доктарам Казаком, у якасці падарунка за выратаванне яго дачкі.
Спіс гульняў сусвету Mega Man
[правіць | правіць зыходнік]Mega Man
[правіць | правіць зыходнік]- Mega Man — NES
- Mega Man 2 — NES
- Mega Man 3 — NES
- Mega Man 4 — NES
- Mega Man 5 — NES
- Mega Man 6 — NES
- Mega Man 7 — SNES
- Mega Man 8 — PlayStation, Sega Saturn
- Mega Man & Bass — GBA, SNES
- Mega Man 9 — PS3, XBOX360, Wii
- Mega Man 10 — PlayStation 3, Xbox 360, Wii
- Rockman World Mega Man I Dr Wily's Revenge — GB
- Rockman World 2 Mega Man II — GB
- Rockman World 3 Mega Man III — GB
- Rockman World 4 Mega Man IV — GB
- Rockman World 5 Mega Man V — GBC
- Mega Man — Game Gear
- Rockman & Forte Mirai kara no Chōsensha — WonderSwan
- Rockman Battle & Fighters — NGPC
- Mega Man: The Wily Wars — Sega Genesis
- Rockman Complete Works — PlayStation
- Mega Man Battle & Chase — PlayStation
- Mega Man Soccer — SNES
- Super Adventure Rockman — PlayStation
- Mega Man Power Battle — CPS-1
- Mega Man Power Fighters — CPS-2
- Mega Man Powered up — PSP
Mega Man X
[правіць | правіць зыходнік]- Mega Man X — SNES, PC
- Mega Man X2 — SNES
- Mega Man X3 — SNES, PSX, Saturn, PC
- Mega Man X4 — PSX, PC
- Mega Man X5 — PSX, PC
- Mega Man X6 — PSX, PC
- Mega Man X7 — PS2, PC
- Mega Man X8 — PS2, PC
- Mega Man X:Command Mission — PS2, Game Cube
- Mega Man Maverick Hunter X — PSP
Mega Man Legends
[правіць | правіць зыходнік]- Mega Man Legends — PSX, PC, PSP
- Mega Man 64 — Nintendo 64
- Mega Man Legends 2 — PSX, PSP
Mega Man Battle Network
[правіць | правіць зыходнік]- Mega Man Battle Network — GBA, WonderSwan Color
- Mega Man Battle Network 2 — GBA
- Mega Man Battle Network 3 Blue — GBA
- Mega Man Battle Network 3 White — GBA
- Mega Man Battle Network 4 Blue Moon — GBA
- Mega Man Battle Network 4 Red Sun — GBA
- Rockman.EXE 4.5 Real Operation — GBA
- Mega Man Battle Network 5 Team Colonel — GBA
- Mega Man Battle Network 5 Team Protomen — GBA
- Mega Man Battle Network 5 Double Team — DS
- Mega Man Battle Network 6 Cybeast Falzar — GBA
- Mega Man Battle Network 6 Cybeast Gregar — GBA
Mega Man Zero и ZX
[правіць | правіць зыходнік]- Mega Man Zero — GBA, DS
- Mega Man Zero 2 — GBA, DS
- Mega Man Zero 3 — GBA, DS
- Mega Man Zero 4 — GBA, DS
- Mega Man ZX — DS
- Mega Man ZX Advent — DS
Mega Man Star Force
[правіць | правіць зыходнік]- Mega Man Star Force:Leo — DS
- Mega Man Star Force:Dragon — DS
- Mega Man Star Force:Pegasus — DS
- Mega Man Star Force 2:Zerker X Ninja — DS
- Mega Man Star Force 2:Zerker X Saurian — DS
- Mega Man Star Force 3:Black Ace — DS
- Mega Man Star Force 3:Red Joker — DS
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)