Game Boy

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Nintendo Game Boy (GB)
Лагатып Game Boy
Nintendo Gameboy.jpg
Вытворца

Nintendo

Тып

Партатыўная гульнявая сістэма

Пакаленне

Чацвёртае

Дата выхаду

Японія 21 красавіка 1989
Злучаныя Штаты Амерыкі жнівень 1989
Сцяг ЕС Еўропа 1990

Носьбіт

картрыджы Game Boy

Бэстсэлер

Pokémon Red / Green / Blue Version[1]

Папярэднік

Game & Watch

Паслядоўнік

Game Boy Color

Game Boy (яп.: ゲームボーイ Гэ:му Бо:й?) — шэраг партатыўных гульнявых прылад, распрацаваных і вырабленых Nintendo.

Агляд[правіць | правіць зыходнік]

Першы Game Boy быў выпушчаны яшчэ ў 1989 годзе, як дадатак да серыі вядомых кішэнных гульняў Nintendo Game & Watch (вядомыя ў СССР клонамі пад назвамі «Ну, пачакай!», «Тайны акіяану» і інш.) Гэта была першая папулярная партатыўная гульнявая сістэма, і многія кампаніі спрабавалі паўтарыць поспех Game Boy, але нікому не ўдалося зрабіць гэтага.

Сакрэт поспеху быў просты толькі з аднаго боку: чорна-белы мініятурны экран 160×144 пікселяў, стэрэагук на чатыры каналы і функцыя GameLink. А з другога — моцная піяр-кампанія і прадуманая коштавая палітыка.

Усякі раз, калі з нейкіх прычын подажы Game Boy змяньшаліся, Nintendo выпускала новыя разнавіднасці Game Boy, каб зноў павялічыць продажы. Такім чынам, у лістападзе 1996 года з’явіўся Game Boy Pocket, які быў меньшы памерамі на 30 %, чым папярэднік, але з экранам большага памеру і толькі дзвюма батарэйкамі AAA. Пазней быў выпушчаны Game Boy Color з каляровым экранам, потым Game Boy Advance.

Мадэлі шэрагу[правіць | правіць зыходнік]

Тэхнічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Працэсар: Sharp LR35902 DMC-CPU[2], 8-разрадны (моцна спрошчаны варыянт Zilog Z80[3] вытворчасци Sharp), на тактавай частаце 4,194304 МГц
  • Памяць:
    • Асноўная памяць: 64 кбіт (8 Кб)
    • Відэапамяць: 64 кбіт (8 Кб)
  • Памер экрану: 2,6" (66 мм)
  • Разрозненне: 160×144 пікселяў
  • Максімальная колькасць спрайтаў: 40, але не больш за 10 у адным радку
  • Памеры спрайтаў: 8×16 альбо 8×8 пікселяў
  • Гарызантальная разгортка: 9198 кГц
  • Вертыкальная разгортка, 59,73 Гц
  • Гук: 4-канальны, стэрэа
  • Сілкаванне: DC3V 0,7 Вт — 4 элементы тыпу AA
  • Памеры: 124×76×23 мм
  • Вага (з элементамі сілкавання): 394 г
  • Мін/макс ёмкасць картрыджу: 256 кбіт — 4 Мбіт (32-500 Кб)

Аксэсуары[правіць | правіць зыходнік]

  • Game Boy Pocket Sonar — прыбор для пошуку рыбы пад вадой. Уключаў у сябе міні-гульню пра лоўлю рыбы.
  • Game Boy Camera і Game Boy Printer — прынтар для другу скрыншотаў, камера для чорна-белых здымкаў. У камплект уваходзілі некаторыя гульні.
  • Super Game Boy — плагін-картрыдж для SNES, які дазваляе гуляць у гульні для Game Boy на тэлевізары праз SNES.
  • Transfer Pak — прылада для абмену даными паміж гульнямі для Game Boy Color і Nintendo 64.
  • Game Link Cable — дазваляе аб’яднаць дзве прыстаўки, каб гуляць у шматкарыстальніцкім рэжыме.
  • Game Boy Four Player Adapter — дазваляе аб’яднаць да чатырох прыставак для шматкарыстальніцкіх гульняў.
  • Game Boy Battery Pack — дадатковая батарэя для 4-5 гадзин гульні.

Гульні[правіць | правіць зыходнік]

Дваццаць найбольш прадаваных гульняў для GameBoy:[1]

Зноскі