Mercedes-Benz LP333

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Mercedes-Benz LP333
MHV Mercedes-Benz 333.jpg
Выпуск 19581961
Вытворца Mercedes-Benz
Колавая формула 6x2
Фотагалерэя на Wikimedia Commons Фотагалерэя на Wikimedia Commons

Mercedes-Benz LP333грузавы аўтамабіль Mercedes-Benz.

Аўтамабіль адрознівала незвычайная кампаноўка: мадэль мела дзве кіраваныя пярэднія восі (колавая формула 6х2). На базе LP333 таксама выпускаўся седлавы цягач LPS333 з той жа кампаноўкай.

Mercedes-Benz LP333 выпускалі з 1958-га па 1961 г. Усяго было выраблена 1833 аўтамабіля.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1958 годзе ў Германіі ўступілі ў сілу новыя правілы, паводле якіх, максімальна дапушчальная даўжыня грузавіка з прычэпам была паменшана з 20 да 14 м, а даўжыня счэпкі «цягач + паўпрычэп» магла дасягаць 13 метраў. Дазволеная поўная маса грузавіка з прычэпам таксама была скарочана з 40 да 24 т з прапарцыйным памяншэннем дапушчальных нагрузак на вось, а выкарыстанне трохвосевых прычэпаў было забаронена.

У адпаведнасць гэтым патрабаванням быў спраектаваны 16-тонны трохвосевы грузавік LP 333. Незвычайная кампановачныя схема аўтамабіля стваралася для выкарыстання пралазаў у заканадаўстве. Ужыванне на аўтамабіле кампаноўкі «кабіна над рухавіком» дазволіла ўпісацца ў заканадаўчыя нормы і пры гэтым павялічыць даўжыню карыснай плошчы кузава.

Выпуск «333» працягваўся нядоўга. У 1960 годзе габарытныя даўжыня грузавіка з трэйлерам ў Германіі была павялічана да 16,5 м, а для аўтацягніка ў складзе седлавага цягача з паўпрычэпам яна склала 15 м. І ў 1961 годзе вытворчасць мадэлі была спынена.

Аўтамабіль прызначаўся для ўнутранага рынку Германіі, на экспарт было пастаўлена толькі 82 грузавіка[1]. Усяго ж было выпушчана толькі 1833 аўтамабіля LP 333. На змену прыйшла мадэль LP334 колавай формулы 4х2.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Характэрнай асаблівасцю грузавіка былі пярэднія восі.

Mercedes-Benz LP333 выпускалі ў трох версіях: грузападымальнасцю 9100-9200, 12500 і 14700 кг пры поўнай масе 16000, 20000 і 22500 кг адпаведна.

Аўтамабіль уяўляў сабой бескапотны грузавік з дзвума пярэднімі кіраванымі восямі і адной вядучай задняй.

Кампаноўка з размяшчэннем кабіны над рухавіком дазволіла павялічыць максімальную загрузку. Аўтамабіль быў разлічаны на поўную масу аўтацягніка ў 32 т.

Мадэль мела колаую формулу 6х2, дзе дзве пярэдія восі былі кіраваныя. Дзякуючы чаму аўтамабіль валодаў выключнай устойлівасцю і развіваў хуткасць 90 км / г. Да таго ж падвескі двух пярэдніх мастоў з вялікімі хадамі вельмі добра паглыналі ўздзеянне дарожных выбоін.

Пярэднія восі не дазволілі канструктарам нізка апусціць сілавы агрэгат. Таму тунэль рухавіка займаў шмат месца ў кабіне і па вышыні амаль дасягаў прыборнай панэлі.

На аўтамабілі ўжываўся шасціцыліндравы радны дызельны рухавік "ОМ 326" працоўным аб'ёмам 11 літраў з чатырма верхнімі клапанамі на кожны цыліндр. Магутнасці рухавіка (200 к. с. пры 2200 аб / хв) хапала, каб адпавядаць мінімальным патрабаванням – 6 к.с. на адну тону вагі.

Працоўная тармазная сістэма была аднаконтурнай.

Аўтамабіль быў абсталяваны цэнтральным стояночным тормазам. Для затармажвання грузавіка патрабавалася некалькі разоў пацягнуць дзяржальню рычага ручнога тормазу, якая размяшчаецца паміж сядзеннем вадзіцеля і капотам рухавіка. У якасці стандартнага абсталявання грузавікі таксама абсталёўваліся маторным тормазам. Яго дзеянне засноўвалася на актывацыі адкідной створкі, якая перакрывае выпускны канал.

Тэхнічныя характарыстыкі [2]
Мадэль: Mercedes-Benz LP333
Выпуск: 1958 — 1961
Рухавік: ОМ 326, шасціцыліндравы, радны
Аб'ём, см³: 10 810
Магутнасць: 200 к.с. пры 2200 аб / хв
Крутоўны момант: 706 Нм
Скрынка перадач: Механічная, 6-ступеністая
Колавая база, мм: 1365 + 3835

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • За незвычайную канструкцыю пярэдніх мастоў аўтамабіль атрымаў мянушку «мнаганожка» (ням.: Tausendfüßler)[3].

Зноскі

  1. http://www.autotruck-press.ru/archive/number75/article656 - Зорныя шматножкі, 2008 >> № 5 Автотрак. (руск.) 
  2. http://perevozchik.com/ru/filling/y-2010.n-10.oid-889.html Альпійскі транзіт (руск.) 
  3. http://www.abw.by/number/see_note/7497/%C0%E1%F1%EE%EB%FE%F2%ED%FB%E9%20%E0%E4%F0%E5%F1%20%F1%F2%F0%E0%ED%E8%F6%FB 50 ГОД па шляху прагрэсу (руск.) 


Грузавыя аўтамабілі Mercedes-Benz з 1950 года па цяперашні час.
1950-я 1960-я 1970-я 1980-я 1990-я 2000-я 2010-я
0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 0 1 2
L206 MB 100 Vito (W638) Vito (W639)
T1 Sprinter (W901) Sprinter (W906)
L 319 T2 (першае пакаленне) T2 (другое пакаленне) Vario
L 3250 LN1 LN2 Atego
L 5000 Kurzhauber Econic
LP (LP333) NG SK Axor
L 6600 Kurzhauber Zetros
LP NG SK Actros