Met Gala
Met Gala | |
---|---|
англ.: Met Gala | |
Дата заснавання / стварэння | 1948[1][2] |
Названа ад | Метраполітэн-музей[3] |
Заснавальнік | Элінар Ламберт[d][2] |
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заканчэння | 7 мая 2024 |
Дзень у годзе | першы панядзелак мая[d][6] |
Арганізатар | Ганна Вінтур[4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
The Met Gala, таксама вядомы як Дабрачынны вечар Інстытута касцюма (англ.: The Costume Institute Benefit) — штогадовае мерапрыемства са зборам грошай на карысць музея «Метраполітэн», адна з найбуйнейшых модных падзей у свецкім жыцці Нью-Ёрка. Штогод мерапрыемства мае сваю тэматыку, у адпаведнасці з якой госці павінны абраць дызайнерскі ўбор і прайсці па чырвонай дарожцы. Унёсак памерам 50 000 долараў ЗША за месца для ўдзелу ў 2023 годзе. Апошняе мерапрыемства адбылося 1 мая 2023 года.
Існуе з 1948 года. Праходзіць у першы панядзелак мая.[7]
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Met Gala прайшоў у 1948 годзе. Заснавальніцай была публіцыстка Элінар Ламберт. Яна стварыла мерапрыемства, каб сабраць грошы для нядаўна заснаванага Інстытута касцюма і адзначыць адкрыццё штогадовай выстаўкі. Першы баль Мет Гала прайшоў як свецкі абед. Уваходны квіток каштаваў 50 долараў.
Сучасная гісторыя балю пачынаецца ў 1974 годзе. Менавіта тады ён ператварыўся ў раскошны баль і ў самую чаканую падзею моднай індустрыі, якая засланяе нават тэматычную выставу ў музеі «Метраполітэн». Сёння спіс гасцей на Met Gala зацвярджаецца пад строгім кіраўніцтвам Ганны Вінтур, цана за ўваходны білет пачынаецца ад 50 000$, а за арэнду столікаў — ад 275 000$.
З 1995 года мерапрыемства арганізуе Ганна Вінтур — адна з самых уплывовых жанчын у індустрыі моды і галоўная рэдактарка Vogue US. Яна займаецца ўсімі аспектамі арганізацыі свята ад перамоў з дызайнерамі да рассаджвання гасцей.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Мерапрыемства дае магчымасць падтрымліваць існаванне Інстытута касцюма музея Метраполітэн за кошт сабраных ва ўрачысты вечар сродкаў, бо ў яго няма іншых крыніц фінансавання.
- Акрамя таго, гэта магчымасць для дызайнераў паказаць свае працы шырокай аўдыторыі. А для некаторых Met Gala — гэта шанец выйсці за межы лакальнага рынку. Так, сукенка Рыяны ў 2015 годзе прымусіла ўвесь свет гаварыць пра кітайскага дызайнера Го Пі.
- У 1995 годзе ўведзены больш строгія крытэрыі адбору, чым раней: на мерапрыемства зараз могуць быць запрошаны не больш за 600 гасцей.
- Тыя госці, якія трапілі ў спіс гасцей, не плацяць за ўваходны білет. Брэнды часта запрашаюць знакамітасцей да сябе за стол, а Ганна Вінтур — маладых перспектыўных дызайнераў, каб падтрымаць іх такім чынам.
- Падрыхтоўка да Met Gala пачынаецца за некалькі месяцаў да балю. Дызайнеры і зоркі часцей за ўсё разглядаюць некалькі прапаноў, з кім і ў чым пайсці на баль. Таксама дызайнеры загадзя ведаюць, хто будзе сядзець з імі за адным сталом. Гэта дапамагае пазбегнуць падабенства сукенак. Важна, каб усе яны былі розных колераў. Затым брэнд вырашае, ці будзе ён прытрымлівацца тэмы балю ці не.
- Ганна Вінтур прад’яўляе велізарную колькасць патрабаванняў арганізатарам. Напрыклад забаронена дадаваць у стравы пятрушкі, луку і часнаку на банкеце. Закускі выключаюцца з меню з-за таго, што яны могуць запэцкаць чыюсьці сукенку. Аднак інсайдары паведамляюць, што на банкеце звычайна ніхто не есці і практычна ўся ежа застаецца не спажытай.
- У 2015 годзе Ганна Вінтур забараніла выкарыстоўванне сацыяльных сетак падчас мерапрыемства.
Тэмы мерапрыемстваў мінулых гадоў
[правіць | правіць зыходнік]- 2006 — «Англаманія: традыцыя і трансгрэсія ў брытанскай модзе»
- 2008 — «Супергероі: мода і фантазія»
- 2009 — «Мадэль як муза, якая ўвасабляе моду»
- 2011 — «Аляксандр Мак-Куін: дзікая краса»
- 2012 — «Скіапарэлі і Prada: немагчымы дыялог»
- 2013 — «Панк: ад хаосу да моды»
- 2014 — «Чарльз Джэймс: па-за модаю»
- 2015 — «Кітай: у залюстаркоўе»
- 2016 — «Manus Х Machina»
- 2017 — Rei Kawakubo/Comme des Garçons (Дрэс-код avant-garde black tie)
- 2018 — «Боскія целы: мода і каталіцызм»
- 2019 — «Кэмп: нататкі пра моду»
- 2020 — «Пра час: мода і працягласць» (скасаваны)
- 2021 — «У Амерыцы: Анталогія моды»
- 2022 — «Пазалочаны гламур»
- 2023 — «Карл Лагерфельд: лінія прыгажосці»
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.metmuseum.org/blogs/now-at-the-met/2020/met-gala-costume-institute-benefit-brief-history Праверана 3 мая 2023.
- ↑ а б https://wwd.com/fashion-news/fashion-scoops/met-gala-history-how-it-turned-from-fundraiser-to-fashions-biggest-night-1235167840/ Праверана 3 мая 2023.
- ↑ https://www.vogue.com/article/everything-we-know-about-met-gala-2021
- ↑ а б в г https://www.vogue.com/article/everything-to-know-met-gala-guide-2023 Праверана 3 мая 2023.
- ↑ https://www.smithsonianmag.com/smart-news/met-gala-2021-american-fashion-costume-institute-180978660/
- ↑ https://www.vogue.in/content/met-gala-themes-over-the-years-a-look-back-at-many-first-mondays-in-may
- ↑ Nast, Condé. Everything You Need to Know About the History of the Met Gala (англ.) . Vogue (4 мая 2020). Праверана 16 жніўня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]