Аляксандр Мак-Куін
Аляксандр Мак-Куін | |
---|---|
англ.: Alexander McQueen | |
![]() Аляксандэр Мак-Куін у 2009 годзе. | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Lee Alexander McQueen |
Род дзейнасці | дызайнер, мадэльер, дзеяч мастацтваў |
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1969[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лютага 2010[4][1][…] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | alexandermcqueen.com (англ.) |
![]() |
Лі Аляксандэр Мак-Куін (англ.: Lee Alexander McQueen; 17 сакавіка 1969, Лондан, Вялікабрытанія — 11 лютага 2010, Лондан) — англійскі дызайнер адзення. Вядомы эпатажнымі паказамі. Камандор ордэна Брытанскай імперыі, чатыры разы прызнаваўся найлепшым брытанскім мадэльерам года.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сям’і таксіста. Аляксандр пачаў кар’еру ў фэшн-індустрыі ў 16 гадоў, працуючы ў майстэрнях Сэвіл Роў. Спецыялізаваўся на мужчынскіх касцюмах для эліты. Пасля заканчэння калежда мастацтваў Св. Марціна працаваў з японскім дызайнерамі Кодзі Тацуна, потым з італьянскім мадэльерам Рамэа Джыльі ў Мілане. У 2001 годзе запусціў сваю лінію моднага адзення.
11 лютага 2010 года быў знойдзены ў сваёй кватэры павешаны, пакінуўшы перадсмяротную запіску, змест якой не раскрываецца. Самагубства здарылася ў выніку дэпрэсіі пасля смерці маці Аляксандра, якая памерла 2 лютага.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Сваю першую калекцыю моднага адзення Аляксандр прадставіў у 23 гады. Пасля яго наступных 8 калекцый, у 27 гадоў, яго запрасілі ў Модны дом «Givenchy» на пасаду намесніка галоўнага дызайнера. Пасля ён пакінуў «Givenchy» і далучыўся да «Gucci Group», каб распрацоўваць сваю асабістую марку — «Alexander McQueen».
Брэнд «Alexander McQueen», які належыць «Gucci Group» с 2004 года 30% сваіх продажаў здзяйсняе ў сферы аксэсуараў і, у прыватнасці, дамскіх сумак.
Музы[правіць | правіць зыходнік]
- Журналістка Ізабела Блоў
- Актрыса Сара Джэсіка Паркер
- Спявачка Ледзі Гага
Цытаты[правіць | правіць зыходнік]
- Я буду шчаслівы толькі тады, калі перастану займацца модай, а перастану я гэтым займацца толькі тады, калі буду шчаслівы.
- Калі я пачаў ладзіць свае шоў, я імкнуўся паказаць журналістам тое, што яны як раз зусім не хацелі бачыць: голад, кроў, галечу. Глядзіш на ўсю гэтую «фэшн-тусоўку» у іх дарагіх прыкідах і цёмных акулярах і разумееш, што яны ніякага паняцця не маюць аб тым, што адбываецца ў свеце. Іх інтарэсы абмяжоўваюцца рамкамі моды. Я трачу грошы на свае шоу для таго, каб паказаць гэтым людзям іншую бок жыцця. Няхай яны адчуваюць нянавісць і агіду — мяне гэта цалкам задавальняе. Буду ведаць, што хоць нейкія пачуцці ў іх абудзіў.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #128568429 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Alexander McQueen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alexander McQueen // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.telegraph.co.uk/fashion/fashionnews/7223477/Alexander-McQueens-family-left-raw-by-his-death.html
- ↑ Alexander McQueen
- ↑ LIBRIS — 2015. Праверана 24 жніўня 2018.