Мінскер цайтунг (1942)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Minsker Zeitung (1942))
Jump to navigation Jump to search

«Мінскер цайтунг», «Minsker Zeitung», «Мінская газета» — газета, якая выдавалася ў Мінску з 15 красавіка 1942 да 28 чэрвеня 1944 на нямецкай мове германскай акупацыйнай адміністрацыяй. Спачатку выходзіла 1-3, у 1943 — 1 раз на тыдзень. Галоўны рэдактар Г. Дэн. Мела сваё выдавецтва і карэспандэнцкую сетку. Прызначалася для супрацоўнікаў акупацыйнай адміністрацыі і нямецкіх вайскоўцаў. Асвятляла становішча на франтах Другой сусветнай вайны, падзеі ў свеце і ў рэйху, палітычнае, сацыяльнае і культурнае жыццё на Беларусі. З 12 верасня 1942 пад рубрыкай «Менскі кур'ер» публікаваліся ваенныя зводкі на беларускай мове. Асобныя публікацыі прысвячаліся дзейнасці Беларускай народнай самапомачы і Саюза беларускай моладзі. На старонках газеты змяшчаліся артыкулы па беларускім краязнаўстве, гісторыі і фальклоры, пра жыццё беларусаў у Германіі, творы Н. Арсенневай, А. Туранкова. Газета друкавала карэспандэнцыі аб жыцці ў правінцыі, медыцынскім абслугоўванні і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ЭГБ, т. 5. — С. 181.