Перайсці да зместу

Горная сітаўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Motacilla cinerea)
Горная сітаўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Motacilla cinerea Tunstall, 1771

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  178480
NCBI  56325
EOL  1050603
FW  369352

Го́рная сі́таўка, горная пліска (Motacilla cinerea) — птушка сямейства сітаўкавых (пліскавых).

Даўжыня цела 18-20 см, размах крылаў 25-27 см. Ніз цела жоўты, верх цёмна-папялісты. Доўгі, чорны хвост з белымі краямі, жоўтае надхвосце. У гнездавы час у самца і самкі жоўты колер больш яркі, у самца чорнае горла (узімку белаватае), у самкі горла белае. Маладыя знізу святлейшыя і больш шэрыя. Спеў — шчэбет з уплеценымі позывамі.

Арэал: Заходняя, Цэнтральная і Паўднёвая Еўропа, Фенаскандыя, Малая Азія, Блізкі Усход, Азія акрамя поўначы і поўдня. Жыве на рэках і ручаях з моцным цячэннем і камяністым або галечным дном, радзей насяляе берагі азёр і раўнінных рэк, сажалкі, каналы, звычайна парослыя дрэвамі і кустамі з густой травяністай расліннасцю. Можа жыць як у нізінах, так і ў гарах. У Татрах даходзіць да 1800—1950 м, на Алтаі — да 1500 м, у Грузіі — да 3000 м, Таджыкістане — 3500 м. На Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Папуляцыі ў паўднёвай і заходняй частках арэала аселыя, у паўночнай — пералётныя. Месцы зімовак часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама Паўднёвая і Усходняя Азія, Філіпіны, Малайскі і Зондскі архіпелагі, Новая Гвінея, Афрыка (ва Усходняй Афрыцы даходзіць да Малаві).

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Гняздо робіць у скальных шчылінах або кучах камянёў, пад мастамі, у пабудовах пры вадзе, паміж каранямі або пад паваленымі дрэвамі — заўсёды прыкрытае зверху. Знешняя частка з няшчыльна ўкладзенага моху (акрамя таго з карэньчыкаў і лістоў траў, спарадычна — са сцёблаў), наступны слой шчыльны, шарападобны, з карэньчыкаў і лістоў траў, укладзеных па крузе, высцілка з валосся і шэрсці, часам пер’я.

Яйкі 4-6 (часам 3-8), асіметрычныя, белыя з жоўтым, зялёна-жоўтым, карычневым або шэра-ржава-карычневым адценнем; дробныя шматлікія плямы рудога, светла-карычневага, шэрага або шэра-жоўтага колеру, часта такія густыя, што цалкам перакрываюць фон.

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. — ISBN 83-01-13187-X