Mu (ракета-носьбіт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
M-V-4.
M-V-6.

Mu (Мю), ці M — серыя японскіх цвердапаліўных ракет-носьбітаў, якія запускаліся з касмадрома Уцінаура з 1966 па 2006 год. Першапачаткова распрацаваныя Японскім інстытутам касмічнай і астранаўтычнай навукі (ISAS), ракеты сямейства Мю пазней запускаліся Японскім агенцтвам аэракасмічных даследаванняў пасля таго як ISAS стала яго часткай.[1]

Першыя японскія ракеты-носьбіты[правіць | правіць зыходнік]

Першая ракета з серыі, Mu-1, здзейсніла адзіны субарбітальны выпрабавальны палёт 31 кастрычніка 1966 года. Пасля былі зроблены серыі ракет Mu-3 і Mu-4. У 1969 годзе быў праведзены субарбітальны выпрабавальны запуск Mu-3D.[2] Першы арбітальны запуск сямейства з выкарыстаннем Mu-4S быў праведзены 25 верасня 1970 года, аднак чацвёртая ступень не спрацавала, і ракета не змагла трапіць на арбіту. 16 лютага 1971 года іншай ракетай Mu-4S быў запушчаны спадарожнік Tansei 1. Яшчэ два запускі Mu-4S адбыліся ў 1971 і 1972 гадах. Mu-4S быў заменены Mu-3C, якая была запушчана чатыры разы ў перыяд з 1974 па 1979 год, з трыма поспехамі і адной няўдачай, і Mu-3H, якая была запушчана тры разы ў 1977 і 1978 гадах. Mu-3S выкарыстоўвалася ў перыяд з 1980 па 1984 год, зрабіўшы чатыры пускі. Апошнім варыянтам мадэлі Мu-3 была Мu-3SII, якая была запушчана восем разоў з 1985 па 1995 год. Мu-3 была заменена на M-V.

Сямейства ракет Mu.

M-V[правіць | правіць зыходнік]

M-V, або Mu-5 выкарыстоўвалася з 1997 года па 2006 год. Было праведзена сем пускаў, шэсць з якіх былі паспяховымі. Звычайна M-V запускалася ў трохступеньчатай канфігурацыі, чатырохступеньчатая канфігурацыя, якая атрымала назву M-V KM, запускалася 3 разы: спадарожнік MUSES-B (HALCA) у 1997 годзе, АМС Назомі (PLANET-B) у 1998 годзе і АМС Хаябуса (MUSES-C) у 2003 годзе. Трохступеньчатая канфігурацыя магла несці да 1 800 кг груза да арбіты з вышынёй 200 км і нахілам 30° ці 1 300 кг на палярную арбіту (нахіл 90°) з вышынёй 200 км. M-V KM магла запусціць груз да 1 800 кг на арбіту з нахілам 30° і 400 км вышынёй.

Трохступеньчатая M-V мела агульную стартавую масу 137,5 тон, а чатырохступеньчатая M-V KM — 139 тон.

Спіс запускаў[правіць | правіць зыходнік]

Усе запускі адбываліся са стартавай пляцоўцы Мю касмічнага цэнтра Уцінаура.

Нумар запуску Дата і час запуску (UTC) Карысная нагрузка Арбіта Вынік
M-4S-1 25 верасня 1970
05:00
MS-F1 НАА (план) Няўдача
M-4S-2 16 лютага 1971
04:00
MS-T1 (Tansei 1) НАА Поспех
M-4S-3 28 верасня 1971
04:00
MS-F2 (Shinsei) НАА Поспех
M-4S-4 19 жніўня 1972
02:40
REXS (Denpa) СКА Поспех
M-3C-1 16 лютага 1974
05:00
MS-T2 (Tansei 2) СКА Поспех
M-3C-2 24 лютага 1975
05:25
SRATS (Taiyo) СКА Поспех
M-3C-3 4 лютага 1976
05:00
CORSA НАА (план) Няўдача
M-3H-1 19 лютага 1977
05:15
MS-T3 (Tansei 3) СКА Поспех
M-3H-2 4 лютага 1978
07:00
EXOS-A (Kyokko) СКА Поспех
M-3H-3 16 верасня 1978
05:00
EXOS-B (Jikiken) ВКА Поспех
M-3C-4 21 лютага 1979
05:00
CORSA-b (Хакучо) НАА Поспех
M-3S-1 17 лютага 1980
00:40
MS-T4 (Tansei 4) НАА Поспех
M-3S-2 21 лютага 1981
00:30
ASTRO-A (Хінаторы) НАА Поспех
M-3S-3 20 лютага 1983
05:10
ASTRO-B (Тэнма) НАА Поспех
M-3S-4 14 лютага 1984
08:00
EXOS-C (Ohzora) НАА Поспех
M-3SII-1 7 студзеня 1985
19:26
MS-T5 (Сакігакэ) ГЦА Поспех
M-3SII-2 18 жніўня 1985
23:33
PLANET-A (Суйсэй) ГЦА Поспех
M-3SII-3 5 лютага 1987
06:30
ASTRO-C (Гінга) НАА Поспех
M-3SII-4 21 лютага 1989
23:30
EXOS-D (Акебоно) СКА Поспех
M-3SII-5 24 студзеня 1990
11:46
MUSES-A (Хітэн) Транс-Месячная Поспех
M-3SII-6 30 жніўня 1991
02:30
SOLAR-A (Ёко) НАА Поспех
M-3SII-7 20 лютага 1993
02:20
ASTRO-D/ASCA (Аска) НАА Поспех
M-3SII-8 15 студзеня 1995
13:45
EXPRESS НАА Частковая няўдача
M-V-1 12 лютага 1997
04:50
MUSES-B/HALCA (Харука) ВКА Поспех
M-V-3 3 ліпеня 1998
18:12
PLANET-B (Назомі) ГЦА Поспех
M-V-4 10 лютага 2000
01:30
ASTRO-E НАА (план) Няўдача
M-V-5 9 мая 2003
04:29
MUSES-C (Хаябуса) ГЦА Поспех
M-V-6 10 ліпеня 2005
03:30
ASTRO-EII (Сузаку) НАА Поспех
M-V-8 21 лютага 2006
21:28
ASTRO-F (Акары) НАА Поспех
M-V-7 22 верасня 2006
21:36
SOLAR-B (Хінодэ) НАА Поспех

 Два субарбітальныя запускі ракет сямейства Мю былі выкананы перад першым арбітальным палётам: Mu-1 здзейсніла палёт 31 кастрычніка 1966 г. у 05:04 (UTC) і Mu-3D здзейсніў палёт 17 жніўня 1969 г. у 06:00 (UTC).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Pekkanen, Saadia; Kallender-Umezu, Paul (2010). In Defense of Japan: From the Market to the Military in Space Policy. Stanford University Press. ISBN 9780804775007.
  2. Mu-3D. astronautix.com. Праверана March 19, 2023.