Паламарская абсерваторыя
Выгляд
Паламaрская абсерватoрыя — прыватная абсерваторыя ў акрузе Сан-Дыега, Каліфорнія ў 145 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Маўнт-Вілсанаўскай абсерваторыі, на гары Паламар. Код абсерваторыі — «675», а таксама «261» — для лічбавага агляду неба і «644» — у рамках праекта NEAT. Яна належыць і кіруецца Каліфарнійскім тэхналагічным інстытутам (Калтэхам). Сама абсерваторыя на гэты момант складаецца з чатырох асноўных інструментаў: 200-цалевы (5,08 м) Тэлескоп Хейла, 48-цалевы (1,22 м) Тэлескоп Самуэля Ошына, 18-цалевы тэлескоп Шміта і 60-цалевы тэлескоп-рэфлектар. Таксама тут знаходзіцца Паламарскі інтэрферометр.