Neotinea lactea — від архідэй, які сустракаецца ў Еўропе ад Францыі да Турцыі і ў дзвюх краінах Паўночнай Афрыкі: Алжыры і Тунісе[3]. Яго кветкі ад бледна- да светла-ружовага колеру адлюстроўваюць яго відавы эпітэт lacteus (малочны)[4].
Упершыню від быў апісаны ў 1798 годзе Пуарэ з Алжыра[5].
Neotinea lactea — трывалы полікарпічны(руск.) (бел. геафіт ад 10 да 25 см вышынёй пры цвіценні. Сцябло кветкі круглага перасеку з разеткай з 4-6 лісця ў аснове і злёгку рабрыстае на верхавіне, некалькі больш дробных лістоў пакрываюць сцябло вышэй. Мноства дробных кветак утвараюць шчыльную гронку да 7 см даўжынёй авальнай або цыліндрычнай формы[6][7].
Neotinea lactea аддае перавагу сухім вапнавым глебам і добрым асвятленнем. Расліны можна знайсці на вышыні да 1800 м на вапнавых лугах(англ.) (бел., у закінутых аліўкавых садах, на адкрытых месцах у гарыгах і адкрытых лясах.
Ouvrage collectif sous l'Egide de la Société Français d'Orchidophilie, 1998.: Les Orchidées de France, Belgique et Luxembourg, Collection Parthenope, ISBN 2-9510379-1-0
Pierre Delforge, 1994.:Guide des orchidées d’Europe, d’Afrique du Nord et du Proche-Orient, Delachaux et Niestlé, ISBN 2-603-01323-8