Nepeta kokanica

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Nepeta kokanica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nepeta kokanica Regel, 1882


Пошук выяў
на Вікісховішчы
EOL  2894009
IPNI  452503-1
TPL  kew-134709

Nepeta kokanica — від шматгадовых травяністых раслін роду Кацямятка (Nepeta) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сцёблы шматлікія, 5-40 см вышынёй, узыходзячыя або прамыя, моцна галінаваныя, пакрытыя доўгімі белымі валасінкамі.

Лісце светла-зялёнае, 1,5—2,5 см даўжынёй і 1-2,2 см шырынёй, яйкападобнае, з зубчастым краем, з абодвух бакоў пакрытае прыціснутымі валасінкамі.

Кветкі ў несапраўдных мутоўках, якія ўтвараюць яйкападобнае суквецце 2-2,5 см даўжынёй. Прыкветак ланцэтападобны, чашачка 9-11 мм даўжынёй, двухгубая, рэдка валасістая, вяночак 20-27 см даўжынёй, ярка-сіняга колеру.

Плод — даўгаваты буры арэшак 2,5 мм даўжынёй і 1 мм шырынёй.

Цвіце ў ліпені—жніўні, плоданасіць у жніўні.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Від Nepeta kokanica уваходзіць у род Nepeta сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).


  яшчэ 21 сямейства (згодна Сістэме APG II)   яшчэ 81 род  
         
  парадак Ясноткакветныя     падсямейства Nepetoideae     від Nepeta kokanica
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Ясноткавыя     род Кацямятка    
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 7 падсямействаў   яшчэ каля 250 відаў
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]