Olethreutes arcuella мае размах крылаў 14—18 мм[3]. Пярэднія крылы гэтых матылькоў сярэдняга памеру маюць памяранцава-рыжы асноўны колер з некаторымі жоўтымі ўкрапінамі, некалькімі металічнымі шэра-сінімі або серабрыстымі рыскамі і шырокай чорнай плямай пасярэдзіне, якая ўключае шэраг з трох невялікіх серабрыстых плям. Заднія крылы карычневыя[3]. Вусені ад пурпурна-шэрага да фіялетава-карычневага колеру і маюць жаўтлява-карычневую галаву[4].
Гэты від звычайна мае адно пакаленне ў год[4]. Час лёту гэтых дзённых матылькоў вагаецца з канца мая па жнівень. [3]Вусені харчуюцца мёртвым і засохлым лісцем і падобным раслінным матэрыялам[3][5][6]. Таксама акукленне адбываецца ў раслінных рэштках[7].
Зноскі
↑Baixeras et al. (2009), and see references in Savela (2005)
Savela, Markku (2005): Markku Savela’s Lepidoptera and some other life forms – Olethreutes arcuellus [sic]. Version of 2005-SEP-16. Retrieved 2010-APR-19.
Grabe, Albert (1942): Eigenartige Geschmacksrichtungen bei Kleinschmetterlingsraupen ["Strange tastes among micromoth caterpillars"]. Zeitschrift des Wiener Entomologen-Vereins27: 105—109 [in German]. PDF fulltext