Перайсці да зместу

Анігена

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Onygena)
Анігена

Анігена конская (Onygena equina)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Onygena


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  45432
EOL  19283
MB  3574

Аніге́на (Onygena) — род грыбоў сямейства анігенавыя (Onygenaceae)[1].

Пладовыя целы (клейстатэцыі) дыяметрам 1-5 мм, на страматычных ножках даўжынёй да 1 см. абалонка цел тонкая, бясколерная, пры выспяванні разрываецца няправільна або лапатападобна. Сумкі круглаватыя ці мехападобныя, размешчаны ў галоўках пладовых цел. Споры круглаватыя або сагнутыя, іншы раз з патоўшчанай абалонкай у сярэдняй частцы.

Сапратрофы. Развіваюцца на рагах і капытах буйнай рагатай жывёлы, коней, авечак, пер'і птушак і інш., выклікаюць гідроліз рагавога рэчыва.

Род утрымлівае пяць відаў, якія пашыраны ў Паўночнай Амерыцы і Еўропе. На Беларусі вядомыя анігена птушыная (Onygena corvina) і анігена конская (Onygena equina).

  1. "Outline of Ascomycota – 2007". Myconet. 13. Chicago, USA: The Field Museum, Department of Botany: 1–58. December 2007.