Валодаюць пярэстымі ўзорамі на целе, якія нагадваюць малюнак дывана.
Спінных плаўнікоў 2, без шыпоў, маецца анальны плаўнік. Жаберных шчылін 5, шырокія, заднія 2 ці 3 размяшчаюцца на аснове груднога плаўніка і ззаду ад яго. Пырскальца, ад невялікага да буйнага, ляжыць ззаду ад вока прыкладна на яго ўзроўні. Вока без мігальнай перапонкі, звычайна знаходзицца на ніжнім баку цела. Рот ад невялікага да буйнага, спераду ад вока. Ноздра размешчана ўздоўж, у большасці відаў маецца добра развітая баразёнка, якая ідзе ад ноздры да рота, і вусікі.
Многія віды буйныя (кітовая акула можа перавышаць 12 м), але яны не лічацца небяспечнымі для чалавека, хоць могуць абараніць сябе ў выпадку нанясення шкоды.