Pastka (альбом)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Pastka
Студыйны альбом AMAROKA
Дата выпуску 26 мая 2013
Жанры панк-рок, поп-панк, альтэрнатыўны рок
Працягласць 53:48
Краіна  Беларусь
Лэйбл Mapletree
Сінглы з Pastka
  1. «Štučny śviet»
    Выпушчаны: 3 мая 2013

«Pastka» — чацвёрты студыйны альбом беларускага панк-рок-гурта AMAROKA, выпушчаны 26 мая 2013 агенцтвам Арт Сядзіба. Гэта першы альбом, запісаны пры ўдзеле бубнача Аляксандра «Санчэса» Кунскага, які далучыўся да гурта ў лютым 2013. У якасці эксперыменту ўпершыню былі запісаны песні на англійскай мове. Гэта пераклады трох беларускамоўных кампазіцый з альбому: «Hubliaju kachańnie» («Giving Up The Love»), «Pradajem» («We’re Selling») і «Štučny śviet» («Artificial World»)[1].

Цікава ведаць, таксама ў перакладзе была запісаная чацьвертая песьня «Tvoj aŭtamat» - («Your gun») але музыкі вырашылі не ўключаць яе на дыск, праз кепскае вымаўленьне ангельскіх словаў на запісу.

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

Назва Працягласць
1. «Štučny śviet» 3:41
2. «Pank-rok nazaŭždy» 3:53
3. «Hubliaju kachańnie» 5:31
4. «Pradajem» 4:20
5. «Zamiataje zima» 4:39
6. «Fliuhier» 4:48
7. «Razryvaješ» 4:38
8. «Liudzi» 4:56
9. «Tvoj aŭtamat» 4:00
10. «Artificial world» 3:42
11. «Giving up the love» 5:31
12. «We’re selling» 4:20
53:48

Удзельнікі запісу[правіць | правіць зыходнік]

AMAROKA[правіць | правіць зыходнік]

  • Зміцер Афанасенка — вакал, рытм-гітара
  • Міхаіл Шэстак — бас-гітара, бэк-вакал
  • Аляксей Вінакураў — лідар-гітара
  • Аляксандр «Санчэс» Кунскі - бубны

Персанал[правіць | правіць зыходнік]

  • Андрэй Шлык - звядзенне
  • Ян Каламыцкі - мастэрынг

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі