Таўстадзюбая пячураўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Phylloscopus schwarzi)
Таўстадзюбая пячураўка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phylloscopus schwarzi (Radde, 1863)

Арэал
выява

     Толькі гняздуецца      Маршруты міграцыі

     Зімоўкі
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  562154
NCBI  56429

Таўстадзюбая пячураўка (Phylloscopus schwarzi) — пеўчая птушка з сямейства валасянкавыя (Sylviidae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Таўстадзюбая пячураўка дасягае даўжыні ад 12 да 13 см. Вага самцоў складае ў сярэднім амаль 14 г, самак — 13 г.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць распаўсюджання таўстадзюбай пячураўкі распасціраецца ад Сахаліна аж да Паўночнага ўсходу Кітая і поўначы Карэі. У Еўропе гнездавыя папуляцыі адсутнічаюць.

Рэгіён зімоўкі — паўднёвы ўсход Азіі ад Кітая да М’янмы. Міграцыя пачынаецца з верасня, а ў канцы кастрычніка птушкі прылятаюць у свае зімовыя кватэры. У сярэдзіне сакавіка птушкі пакідаюць месцы гнездавання і, пачынаючы з сярэдзіны мая, вяртаюцца назад.

Жыццёвая прастора — светлыя лясы з густым падлескам. Акрамя таго, птушкі жывуць на ўскраіне тайгі і селяцца таксама ў гарах ля верхняй мяжы лесу.

Харчаванне[правіць | правіць зыходнік]

Харчаванне складаецца з павукоў і насякомых, якіх птушкі шукаюць у траве і хмызняку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hans-Günther Bauer, Einhard Bezzel und Wolfgang Fiedler (Hrsg): Das Kompendium der Vögel Mitteleuropas: Alles über Biologie, Gefährdung und Schutz. Band 2: Passeriformes — Sperlingsvögel, Aula-Verlag Wiebelsheim, Wiesbaden 2005, ISBN 3-89104-648-0

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]