Валасянкавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валасянкавыя
Sylvia atricapilla male 2.jpg
Самец валасянкі чорнагаловай (Sylvia atricapilla)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sylviidae Vigors, 1825

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179839
NCBI  36270
EOL  1605
FW  158463

Валасянкавыя, лескавыя (Sylviidae) — сямейства пеўчых птушак атрада вераб'інападобных.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Невялiкiх памераў, рухавыя птушкi, палавы дымарфiзм у большасці відаў адсутнiчае, ёсць нязначны ўзроставы. Даўжыня цела 10—26 см, маса 6—30 г. Апярэцне мяккае, буравата-шаравата-аліўкавае, часам са стракацінкамі, больш светлае на брушку. Дзюба тонкая, шылападобная. Вельмi часта цяжка адрознiваюцца адзін ад аднаго, таму неабходна звяртаць увагу на голас, паводзiны i бiятоп. Жывуць у лясах, хмызняковых зараснінах. Гнёзды ў кустах, на зямлi, у трыснягу. Нясуць 4—8 стракатых або белых яец. Кормяцца насякомымі, іх лічынкамі, ягадамі. Пералётныя.

Налічваецца каля 400 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Афрыцы, Аўстраліі, Амерыцы. На Беларусі звыш 20 відаў з родаў валасянак, пеначак, чарацянак.

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Сямейства складаецца з 20 родаў. Найбольш вядомымі з'яўляюцца:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]