Pink Floyd

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Pink Floyd
Пінк Флойд
Pink Floyd logo since 1994.svg
PinkFloyd1973 retouched.jpg
Асноўная інфармацыя
Жанры Прагрэсіўны рок, Спэйс-рок, Псіхадэлічны рок
Гады 1965-1996
2005-2015
Краіна Flag of England.svg Англія
Горад Лондан
Адкуль Лондан
Мовы песень англійская
Лэйблы Harvest, Capitol, Columbia, EMI
Склад
Былыя
ўдзельнікі
Сід Барэт
Нік Мэйсан
Роджэр Уотэрс
Рычард Райт
Дэвід Гілмар
Боб Клоўз
pinkfloyd.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Pink Floyd — англійскі прагрэсіў-рок-гурт. Знакаміты філасофскімі тэкстамі песень, акустычнымі эксперыментамі, інавацыямі ў афармленні альбомаў і грандыёзнымі шоу. З'яўляецца адным з самых уплывовых і самых паспяховых гуртоў у гісторыі рок-музыкі. У 1996 годзе гурт быў уведзены ў залу славы рок-н-рола.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гурт быў заснаваны ў 1965 годзе аднакурснікамі архітэктурнага факультэта лонданскага Політэхнікума Рыджэнт Стрыт Рычардам Райтам (клавішы, вакал), Роджэрам Уотэрсам (бас-гітара, вакал) і Нікам Мэйсанам (ударныя), а таксама іх сябрам з Кембрыджа Сідам Барэтам (вакал, гітара). Пад лідарствам Барэта гурт стаў вядомым у андэграўдным Лондане ў другой палове 60-х. Папулярнымі сталі сінглы «Arnold Layne» і «See Emily Play», поспеху дасягнуў і дэбютны альбом — «The Piper at the Gates of Dawn» (1967). У канцы 1967 года да чацвёркі далучыўся гітарыст і вакаліст Дэвід Гілмар, які праз некаторы час замяніў Сіда Барэта, які з-за праблем са здароўем пакінуў гурт. Менавіта ў такім складзе — Уотэрс, Райт, Гілмар, Мэйсан — гурт прыйшоў да сусветнага прызнання і камерцыйнага поспеху.

Пасля сыходу Барэта лідарскія пазіцыі ў гурце перайшлі да басіста Уотэрса, які з кожным дыскам замацоўваў сваё лідарства. У 1979 годзе з гурта сыходзіць Райт, а ў 1985 — Уотэрс, але Гілмар і Мейсан працягваюць працу. Праз некаторы час да іх вяртаецца і Райт, і ў такім складзе Pink Floyd запісваюць яшчэ два дыскі. У 1994 годзе гурт дае апошні тур, пасля чаго негалосна распадаецца. Аб'яднанне гурта ў класічным складзе адбылося ў 2005 годзе дзеля выступлення на канцэрце «Live 8».

У кастрычніку 2014 года выдаецца альбом «The Endless River».

14 жніўня 2015 года Дэвід Гілмар абвяшчае пра канчатковы распад гурта.[2]

8 красавіка 2022 года гурт выпускае сінгл «Hey, Hey, Rise Up!  (англ.)» у падтрымку ўкраінскага народа. У запісе выкарыстаны вакал украінскага музыканта Андрэя Хлывнюка  (укр.)[3].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]