Піраканта калючая
Піраканта калючая | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Pyracantha coccinea M. Roem. | ||||||||||||||||
Падвіды | ||||||||||||||||
|
Піраканта калючая[4] (Pyracantha coccinea) — від раслін роду Pyracantha сямейства ружавыя (Rosaceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Вечназялёны густа галінаваны куст вышынёй 2-3 (максімум — 5) метраў, з разгалістай кронай і чырванавата-бурымі калючымі галінамі. Суквецці і маладыя парасткі апушаныя. Лісце эліптычнае або ланцэтнае, 2-4 см даўжынёй, больш ці менш завостранае, з клінаватым аснаваннем, зубчастае па краі, голае, першы час злёгку апушанае. Хвосцік таксама апушаны, 2-5 мм даўжынёй.
Суквецце густое, больш-менш апушанае. Кветкі дробныя, белыя і ружавата-жаўтлявыя, з варонкападобным гіпантыям, трохкутнымі чашалісцікамі, чырвонымі пылавікамі.
Плод — ягада памерам 5-7 мм, ад ярка-чырвонага колеру да жоўтага (афарбоўка абумоўлена утрыманнем каратыноідаў), доўга трымаецца на расліне. Узімку плады нярэдка ядуцца птушкамі. Насенне злёгку атрутнае з-за ўтрымання цыяністых гліказідаў. Плод і іншыя часткі расліны іх не ўтрымліваюць.
Цвіценне ў чэрвені, плоданашэнне з верасня[5].
Размножваецца вегетатыўна каранёвымі атожылкамі.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Агульны выгляд расліны з пладамі
|
У арэал віду ўваходзяць Паўднёвая Еўропа, Малая Азія і Каўказ. У XVII стагоддзі ён быў інтрадукаваны ў Цэнтральную Еўропу. Таксама інтрадукаваны ў Паўночную Амерыку ў XVIII стагоддзі.
Ахова
[правіць | правіць зыходнік]Від уключаны ў Чырвоную кнігу Азербайджана, а таксама суб’ектаў РФ: Рэспублікі Адыгея і Рэспублікі Дагестан[5].
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]Pyracantha coccinea вырошчваецца як дэкаратыўная расліна. Расце на сухіх, цяжкіх глебах, падыходзіць для вырошчвання ў прамысловых раёнах.
Сінаніміка
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ The Plant List
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 107. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б Піраканта калючая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Піраканта калючая: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.) (Праверана 13 лістапада 2023)