Мыльнае дрэва
Выгляд
(Пасля перасылкі з Quillaja saponaria)
Мыльнае дрэва | |||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Quillaja saponaria | |||||||||||||||||
|
Мыльнае дрэва, квілайя мыльная (Quillaja saponaria) — вечназялёнае дрэва з сямейства Quillajaceae. Расце ў Паўднёвай Амерыцы, пераважна ў Чылі, сустракаецца ў Балівіі, Перу. Вышыня — каля 15-20 метраў. Лекавая расліна. Дрэва з тоўстай цёмнай карой, жылістым глянцавым авальнай формы вечназялёным лісцем даўжынёй 3-5 см.
Кара дрэва ўтрымлівае каля 10 % сапаніна, сыравіны, якая выкарыстоўваецца ў вытворчасці разнастайных біялагічных гігіенічных і чысцяшчых сродкаў. Расціранне адломленай галінкі дрэва мокрымі рукамі выклікае ўтварэнне мыльнай пены.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11). — С. 49.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Квиллайя мыльная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Мыльнае дрэва, інфармацыя на старонках медыцынскі цэнтра Сантэ Архівавана 28 верасня 2007.