RWE-Turm
| "RWE-Turm" бел.: Вежа RWE | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне |
|
| Будаўніцтва | 1994—1996 |
| Прызначэнне | Штаб-кватэра кампаніі RWE AG |
| Вышыня | 127 м |
| Вышыня па шпілі | 162 м |
| Вышыня па даху | 120 м |
| Колькасць паверхаў | 30 |
| Колькасць ліфтаў | 9 (з іх адзін вонкавы) |
| Плошча | 56 000 м² |
| Уласнік | «RWE AG»[2] |
| Архітэктар | «Ingenhoven Overdiek und Partner»[3] |
| Інжынер-будаўнік | Buro Happold Engineering[d] |
| Карыстальнік | RWE |
| SkyscraperPage | 1816 |
RWE-Turm (бел.: Вежа RWE) — офісны вышынны будынак у раёне Зюдфіртэль горада Эсэн (федэральная зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія), пабудаваны ў стылі мадэрнізму. Будынак размешчана на скрыжаванні вуліц Gutenbergstraße и Rellinghauserstraße. RWE-Turm з'яўляецца самым высокім будынкам Эсэна[4]. RWE-Turm з'яўляецца штаб-кватэрай кампаніі «RWE AG».
Будаўніцтва будынка па праекце кампаніі «Ingenhoven Overdiek und Partner» было пачата ў ліпені 1994 года. Будаўнічыя працы выконвала кампанія «HOCHTIEF AG»[5]. Будынак быў здадзены ў эксплуатацыю ў снежні 1996 года.

Тэхнічныя даныя:
- Вышыня вежы — 120 м
- Дыяметр вежы — 32 м
- Колькасць вокнаў на паверх — 51
- Колькасць надземных паверхаў — 30. З іх:
- Хол — 1 паверх (цокальны паверх)
- Офісныя паверхі — 26
- Тэхнічныя паверхі — 2 (паміж 17 і 18 офіснымі паверхамі)
- Аглядны паверх — 1 (30-ы паверх)
- Колькасць падземных паверхаў — 3
- Колькасць ліфтаў — 9 (з іх адзін вонкавы)
- Агульная плошча памяшканняў — 56 000 м²
Фасад мае падвойнае шкленне, што дазваляе забяспечваць тэмпературны рэжым будынка.
RWE-Turm неаднаразова атрымлівала розныя архітэктурныя прэміі і ўзнагароды сярод іх: «Architekturpreis NRW» (1998 год) і «CIMMIT Immobilien Award» (1998 год).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
- ↑ Афіцыйны сайт кампаніі RWE AG (англ.)
- ↑ International Database and Gallery of Structures (англ.)
- ↑ Essen Skyscraper Diagram (англ.)
- ↑ International Database and Gallery of Structures Архівавана 3 снежня 2013. (англ.)
| RWE-Turm на Вікісховішчы |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старонка RWE-Turm(недаступная спасылка) на International Database and Gallery of Structures (англ.)
- Старонка RWE-Turm на афіцыйным сайце кампаніі «Ingenhoven Overdiek und Partner»(недаступная спасылка) (англ.)
- Афіцыйны сайт кампаніі «HOCHTIEF AG» Архівавана 31 сакавіка 2015. (англ.)
- 3D-модель RWE-Turm(недаступная спасылка)