Radio Ga Ga
| Radio Ga Ga | ||||
|---|---|---|---|---|
| Сінгл Queen з альбома The Works |
||||
| Бок «А» | «Radio Ga Ga» | |||
| Бок «Б» | «I Go Crazy» | |||
| Выпушчаны | 23 студзеня 1984[1] | |||
| Мова | англійская | |||
| Фармат | 7", 12", CD, кампакт-касета | |||
| Запісаны | 1983 | |||
| Жанры | поп-рок[2], арэна-рок[2], сінці-поп[3] | |||
| Кампазітар | Роджэр Тэйлар | |||
| Працягласць | 5:44 | |||
| Лэйбл | ||||
| Прадзюсары | Queen, Райнхольд Мак | |||
| Аўтар песні | Роджэр Тэйлар[d][4] | |||
| Прафесійныя рэцэнзіі | ||||
|
|
||||
| Queen, храналогія сінглаў | ||||
|
||||
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
«Radio Ga Ga» — песня брытанскага рок-гурта Queen. Яе выпусцілі як сінгл разам з песняй Яна Мэя "I Go Crazy" на адваротным боку. Яна паднялася да другога радка хіт-параду Брытаніі і да першага ў 19 краінах свету. Выконвалася практычна на ўсіх канцэртах гурта, у тым ліку і на легендарным канцэрце «Live Aid» 13 ліпеня 1985 года, калі рытм прыпеву песні адбівалі у ладкі 72 000 чалавек[6]. Песня трапіла ў зборнікі Greatest Hits II і Classic Queen.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У першапачатковым варыянце песня называлася «Radio Ca-Ca», а не «Radio Ga Ga». Уласна гэтую фразу вымавіла маленькае дзіця Роджэра Тэйлара. Тэйлар напісаў гэтую песню як матэрыял для свайго сольнага альбома, але астатнія члены гурта разглядзелі патэнцыйны хіт, дапісалі словы і інструментальныя партыі. У прыватнасці змяніўшы назву на «Ga Ga»[7][8].
Тэйлар патлумачыў, якім чынам узнікла ідэя выкарыстання ў сцэнары відэакліпа кадраў з «Метраполіса» Фрыца Ланга: «Джорджыа Мародэр купіў аўтарскія правы на фільм Метраполіс і захацеў, каб мы напісалі да яго песню. Песню мы напісалі і аддалі ў абмен на права выкарыстоўваць некаторыя кадры з фільму». Правы на трансляцыю гэтых кадраў пазней прыйшлося выкупляць у ГДР[9], які з'яўляўся праваўладальнікам на той момант. У 2023 годзе фільм перайшоў у грамадскую ўласнасць[10].
Відэакліп
[правіць | правіць зыходнік]У кліпе выкарыстаны кадры з фільма «Метраполіс» і кінахронікі часоў Другой Сусветнай вайны. Пасля ўступу з’яўляецца гурт, які сядзіць на «лятальным аўтамабілі». Фрэдзі Меркуры з Роджэрам Тэйларам наперадзе, а Браян Мэй і Джон Дзікон — ззаду. Спачатку кліп чорна-белы, але далей «набывае» колер і на экране з’яўляецца Фрэдзі Мэркуры ў чорных штанах і ў чырвоным касцюме. Падчас прыпеву зноў з’яўляецца гурт і фэны «Queen», пераапранутыя ў белыя касцюмы. Усе разам адбіваюць рытм прыпеву песні. Гэтая ідэя спадабалася шматлікім слухачам «Queen» і яны на кожным канцэрце гурта пляскалі ў ладкі падчас прыпеву. Падчас выканання другога куплета выкарыстоўваліся кадры з больш ранніх кліпаў Queen. У другім прыпеве рытм трохі мяняецца і з інструментаў застаюцца толькі бубны, але пасля слоў «Radio what’s new» гурт вяртаецца да звыклага рытму. Падчас выканання ўсёй песні не было чуваць гітары Браяна Мэя. Яна пачне праслухоўвацца толькі ў канцы песні. Пасля заканчэння гітарнай партыі Фрэдзі спявае апошнія словы. Музыка паступова заціхае і кліп канчаецца.
Склад удзельнікаў запісу
[правіць | правіць зыходнік]- Фрэдзі Меркуры – вакал, клавішныя
- Браян Мэй – гітара, бэк-вакал
- Роджэр Тэйлар – акустычыя і электронныя бубны, драм-машына, бэк-вакал, клавішныя
- Джон Дзікон – бас-гітара
Зноскі
- ↑ Queen UK Singles Discography 1984-1991. ultimatequeen.co.uk. Праверана 14 Верасня 2024.
- 1 2 Furniss, Matters. Queen — Uncensored on the Record (англ.). — Coda Books Ltd., 2012. — С. 71. — ISBN 978-1-9085-3884-0.
- ↑ Stereo Review. — CBS Publications, 1984. — Т. 49. — С. 76.. — «Radio Gaga (the single), a skillful merger of contemporary synth-pop and old-time Brill Building panache».
- ↑ ISWC Network Праверана 12 снежня 2020.
- ↑ Eric Villalonga Review: Queen — «Radio Ga Ga»(фр.) // 'Enfer' : magazine. — Paris: SARL Enfer, 1984. — Février — № 10. — С. 53. — ISSN 0756-4872. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2009.
- ↑ Queen win greatest live gig poll. BBC News (9 Лістапада 2005). Праверана 24 Ліпеня 2013.
- ↑ BBC Two — Queen — Days of Our Lives, Episode 1 (англ.). BBC. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 19 чэрвеня 2021.
- ↑ BBC Two — Queen — Days of Our Lives, Episode 2 (англ.). BBC. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2021. Праверана 19 чэрвеня 2021.
- ↑ The Works – Album Details. Queenonline.com. Архівавана з першакрыніцы 5 Ліпеня 2017. Праверана 24 Ліпеня 2013.
- ↑ https://en.wikipedia.org/wiki/2023_in_public_domain