Браян Мэй

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Браян Мэй
Brian Harold May[1]
Brian May Portrait - David J Cable.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 19 ліпеня 1947(1947-07-19)[2][3][…] (73 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Жонка: Anita Dobson[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі гітарыст, астрафізік, спявак, кампазітар, аўтар-выканаўца, піяніст, тэлевядучы, музычны прадзюсар, акцёр, фізік, research fellow
Пеўчы голас тэнар і alto[d]
Інструменты гітара[6][8][9], фартэпіяна, спеў[6][9], бас-гітара[6], клавішныя музычныя інструменты[d] і голас[d]
Жанры рок-музыка[9], Глэм-рок[11], поп-рок[12], хард-рок[11] і прагрэсіўны рок[13]
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
brianmay.com[7]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Браян Гаральд Мэй (англ.: Brian Harold May; нар. 19 ліпеня 1947, Лондан) — брытанскі рок-музыкант, гітарыст гурта Queen, аўтар шматлікіх хітоў групы. Камандор Ордэна Брытанскай імперыі (CBE), вучоны-астрафізтк. Жанаты з актрысай Анітай Добсан.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Мэй скончыў школу Гэмптан-скул (англ.: Hampton School) і прэстыжны факультэт фізыкі і матэматыкі лонданскага Імперскага каледжа. Браян ужо ў асноўным падрыхтаваў дысертацыю на суісканне ступені PhD па астранамічным даследаваннях у інфрачырвоным дыяпазоне, і меў 2 навуковых публікацыі па астраноміі: у часопісе Nature і штомесячным весніку Каралеўскага астранамічнага таварыства, калі поспех Queen прымусіў яго перапыніць навуковую кар’еру.

Музычная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў гуляць на гітары з сямі гадоў. За адсутнасцю грошай на мару юнага Мэя — Fender Stratocaster, знакамітую гітару Red Special ён сканструяваў разам з бацькам з суцэльнай дошкі дуба, спілаваный з каміна XVIII стагоддзя, дэталяў ад старога матацыкла і перламутравых гузікаў.

У 1964 годзе Мэй арганізаваў студэнцкі гурт «1984», названы паводле аднайменнага раману Джорджа Орўэла. Разам з гуртом у 1967 годзе ён акампаніраваў Джымі Хендрыксу. Група распалася ў 1968 годзе, аднак неўзабаве разам з вакалістам і басістам «1984» Тымам Стэфэлам вырашылі сабраць новы склад. На аб’яву аб пошуку ўдарніка «ў стылі Мітч Мітчэла/Джынджэр Бэйкера» адгукнуўся студэнт стаматалагічнага факультэта Імперыял-каледжа Роджэр Тэйлар. У гэтым жа годзе Мэй склаў першую ўласную мэлодыю.

Часцей за ўсё гучыць у гітах Queen менавіта Red Special, аднак часам выкарыстоўваліся і іншыя інструмэнты: Burns Double SixLong Away»), Fender TelecasterCrazy Little Thing Called Love»), Ibanez («Nothing But Blue») і Parker Fly («Mother Love»).

Свой дэбютны поўнафарматнік Браян пачаў рыхтаваць у 1991 годзе, незадоўга да сьмерці Мэрк’юры. Выхаду альбома папярэднічаў сынгл «Driven by you». Песьня была напісана да рэкламнай акцыі «Ford Motor Company» і мела ў Вялікабрытаніі вельмі вялікі поспех. У падтрымку «Back to the light» Браян Мэй арганізаваў глябальнае сусветнае турнэ. Па слядах гэтых гастроляў быў выпушчаны канцэртны альбом «Live at the Brixton Academy», на якім прагучаў як сольны матэрыял, так і класыка «Queen».

Пасля распаду «Queen» Мэй заняўся сольнай кар’ерай. Ён запісаў 7 даволі ўдалых сольных альбомаў. Таксама Мэй адзначыўся тым, што напісаў музыку да відэагульні для прыстаўкі Super Nintendo (вэрсія для Sega Mega Drive горшай якасьці) «Rise of the Robots».

Брытанскі часопіс Classic Rock улучыў Мэя ў свой спіс найвялікшых гітарыстаў усіх часоў.

Наш час[правіць | правіць зыходнік]

У дадзены момант Браян працягвае музычную кар’еру ў гурце Queen і вядзе навуковую дзейнасць у адным з брытанскіх каледжаў, у прыватнасці, працуе там выкладчыкам тэарэтычнай фізыкі і матэматыкі.

У лістападзе 2002 году Гартфардшырскі ўнівэрсытэт надаў яму ганаровую ступень па-англійску: Doctor of Science. У якасьці «прафэсара-аматара» прымаў удзел у праграме BBC «Начное неба» (англ.: Sky at night), якую вядзе яго даўні сябар Патрык Мур. У суаўтарстве зь вядучымі праграмы выпусьціў кнігу: «Вялікі выбух! Поўная гісторыя Сусьвету». 14 красавіка 2008 году прызначаны рэктарам Лівэрпульскага ўнівэрсытэту імя Джона Мурза [14]. У 2011 годзе Браян Мэй прыняў удзел у запісу трэка «You and I», які патрапіў на новы альбом спявачкі Lady Gaga «Born This Way»[15]

Асабістыя якасці і перавагі[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад большасці рок-зорак, ніколі не ўжываў наркотыкаў і не быў непераборлівы ў плоцевых сувязях. Не паліць і не злоўжывае алкагольнымі напоямі, з якіх аддае перавагу піву Guinness і лікёру Baileys. Мэя адрозніваюць спакойныя стрыманыя паводзіны на свецкіх вечарынах. Паводле ягоных словаў, у канцы 1980-х ён пакутаваў ад дэпрэсіі, аж да таго што разважаў пра самагубства. У гэты пэрыяд, калі запісваўся альбом «The Miracle», Браян разыходзіўся з жонкай, тады ж памёр яго бацька, а Queen у сувязі з хваробай Фрэдзі Меркуры не ўдзельнічаў ў канцэртных турах. Наркотыкі толькі пагоршылі б наяўныя праблемы. Жанаты другім шлюбам на Аніце Добсан, ад першага шлюбу трое дзяцей: Джымі (1978 г. н.), Люіза (1982 г. н.), Эмілі (1986 г. н.).

З'яўляецца заснавальнікам фонду «Save Me», які займаецца абаронай жывёл ад жорсткага абыходжання і супрацьстаіць прапанаванаму скасаваньню закона, які забараняе паляванне з сабакамі на лісыоў, зайцаў, аленяў і іншых жывёл (так званы «крывавы спорт»(англ.) бел.[16].

У кастрычніку 2010 году Браян Мэй быў уганараваны ўзнагародай Міжнароднага фонду абароны жывёл(англ.) бел. за ўнёсак у справу абароны жывёл. Цырымонія ўзнагароджання прайшла ў Палаце лордаў.

На гітары гуляе шасціпенсавай манеткай, якая выйшла са звароту ў пачатку 1970-х гадоў, аднак у 1993 Каралеўскі манетны двор выпусціў невялікую партыю такіх манет, каб ён працягваў выкарыстоўваць іх у якасці мэдыятара[17].

Песні Queen, напісаныя Браянам Мэем[правіць | правіць зыходнік]

  • Doing All Right (са Стафэлам)
  • The Night Comes Down
  • Son And Daughter
  • Procession
  • Father To Son
  • White Queen (As It Began)
  • Some Day One Day
  • Brighton Rock
  • Now I'm Here
  • Stone Cold Crazy (з Мэрк’юры, Тэйларам і Дыканам)
  • She Makes Me (Stormtrooper In Stilettoes)
  • '39
  • Sweet Lady
  • The Prophet's Song
  • Good Company
  • Long Away
  • White Man
  • Teo Torriatte (Let Us Cling Together)
  • All Dead, All Dead
  • Sleeping On The Sidewalk
  • It's late
  • Flash's Theme
  • Flash To The Rescue
  • Battle Theme
  • The Wedding March
  • Marriage Of Dale And Ming (з Тэйларам)
  • Crash Dive On Mingo City
  • Flash's Theme Reprise (Victory Celebrations)
  • The Hero
  • Dancer
  • Put Out The Fire
  • Las Palabras De Amor (The Words Of Love)
  • Tear It Up
  • Machines or Back To Humans (з Тэйларам)
  • Hammer To Fall
  • Is This The World We Created? (з Мэрк’юры)
  • Gimme The Prize (Kurgan’s Theme)
  • Mother Love (з Мэрк’юры)
  • Too Much Love Will Kill You (з Фрэнкам Маскерам і Элізабэт Лэмэрз)
  • The Show Must Go On
  • Who Wants to Live Forever
  • We Will Rock You

Браян Мэй саліруе ў наступных песьнях:

  • Some Day One Day
  • She Makes Me (Stormtrooper in Stilettoes)
  • '39
  • Good Company
  • Long Away
  • All Dead, All Dead
  • Sleeping on the Sidewalk
  • Leaving Home Ain't Easy
  • Flash (куплет пасярэдзіне)
  • Sail Away Sweet Sister (куплет перад гітарным сола сьпявае Фрэдзі)
  • Who Wants to Live Forever (першы куплет)
  • I Want It All (куплет перад гітарным сола)
  • Lost Opportunity (У-бок сынгла «I'm Going Slightly Mad»)
  • Let Me Live (апошні куплет)
  • Mother Love (апошні куплет)
  • No-one but you (першы і апошні куплет)

Поўная дыскаграфія Браяна Мэя[правіць | правіць зыходнік]

  • Star Fleet Project (Альбом выйшаў 31 кастрычніка 1983).
  • Back To The Light (Альбом выйшаў 28 верасьня 1992 году).
  • Resurrection (Альбом выйшаў 31 студзеня 1994 году толькі ў Японіі).
  • Live At The Brixton Academy (Альбом выйшаў 7 лютага 1994 году).
  • Another World (Альбом выйшаў 1 чэрвеня 1998 г).
  • Red Special (Альбом выйшаў 7 кастрычніка 1998 г. толькі ў Японіі).
  • Furia (Альбом выйшаў 20 лістапада 2000 г.).

Альбомы з удзелам Браяна Мэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 20 снежня 2018.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119303191 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  3. Brian May // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Brian May // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. OCLC. Virtual International Authority File[Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 3 ліпеня 2018.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119303191 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 ліпеня 2018.
  7. 7,0 7,1 7,2 MusicBrainz artist ID Праверана 3 ліпеня 2018.
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 8,4 8,5 8,6 8,7 8,8 Discogs — 2000. Праверана 3 ліпеня 2018.
  9. 9,0 9,1 9,2 Montreux Jazz Festival Database Праверана 28 верасня 2020.
  10. filmportal.de — 2005. Праверана 3 ліпеня 2018.
  11. 11,0 11,1 http://www.indiepedia.de/index.php?title=Queen
  12. http://www.openairguide.net/festivals/belgien/suikerrock/sting
  13. http://musicmp3spb.org/album/the_rarites_cd2_barcelona_session.html
  14. Brian May — musician, songwriter and astronomer — was installed as the fourth Chancellor of Liverpool John Moores University
  15. Музыка KM.RU — Навіны — Браян Мэй запісаўся разам з Lady GaGa
  16. Афіцыйны сайт фонду «Save Me»
  17. Браян Мэй

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]