Rhynchonellata — клас замковых плечаногіх з падтыпу Rhynchonelliformea. Вядуць сядзячы лад жыцця, прымацоўваючыся да субстрату добра развітым сцяблом (ножкай). Ракавіна у большасці прадстаўнікоў абодвавыпуклая, форма яе вонкавай паверхні вагаецца ад цалкам гладкай да вельмі складкавай або пакрытай вузкімі канцэнтрычнымі петлепадобнымі лініямі. Выкапнёвыя прадстаўнікі класа вядомыя з ранняга кембрыю, іх парэшткі знойдзеныя па ўсім свеце, уключаючы Антарктыку.