Чацвярцічны перыяд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Чацвярцічны перыяд, або квартэр, або антрапаген — геалагічны перыяд, сучасны этап гісторыі Зямлі, завяршае кайназой. Пачаўся 2,588 мільёна гадоў назад, працягваецца па гэты дзень.

Гэта самы кароткі геалагічны перыяд, але менавіта ў ім сфарміравалася большасць сучасных формаў рэльефу і адбылося шмат важных (з пункту гледжання чалавека) падзей гісторыі Зямлі, найважнейшыя з якіх — ледавіковая эпоха і з'яўленне чалавека. Працягласць чацвярцічнага перыяду такая малая, што звычайныя метады адноснага і ізатопнага вызначэння ўзросту часта недастаткова дакладныя і адчувальныя. На такім кароткім інтэрвале часу прымяняецца перш за ўсё радыёвугляродны аналіз  (руск.) і іншыя метады, заснаваныя на распадзе кароткачасовых ізатопаў. Спецыфіка чацвярцічнага перыяду па параўнанні з іншымі геалагічнымі перыядамі выклікала да жыцця асаблівую галіну геалогіі — чацвярцічную.

Чацвярцічны перыяд падзяляецца на дзве эпохі: Плейстацэн і Галацэн.

Сістэма Аддзел Ярус Узрост, у млн гадоў
Чацвярцічны Галацэн 0-0,0117
Плейстацэн Позні 0,0117-0,126
Сярэдні 0,126-0,781
Ранні 0,781-1,806
Гэлазскі 1,806-2,588
Неаген Пліяцэн Пьячэнцкі больш

Плейстацэн[правіць | правіць зыходнік]

Плейстацэн (2,588 млн. – 11,7 тыс. гадоў таму) — час вялікіх зледзяненняў. У гэтай геалагічнай эпосе суровыя ледніковыя эпохі чаргаваліся з адносна цёплымі міжледнікоўямі. У цэлым, клімат плейстацэну падчас мінулых міжледніковій практычна ідэнтычны сучаснаму, але жывёльны свет адрозніваецца: напрыклад, па заканчэнні плейстацэну вымерлі многія прадстаўнікі тундрастэпу або паўднёваамерыканскіх Памп (часткова з-за кліматычных перамен, часткова з-за палявання з боку старажытных людзей): у Паўднёвай Амерыцы зніклі браняносец дэдзікурус, гіганцкая саблязубая котка Smilodon populator (сміладон), капытныя макраухэнія, лянівец мегатерый; у Паўночнай Амерыцы знікаюць апошні прадстаўнік птушак-тыранаў ці фараракаў (фараракас) — тытаніс Уолера, дзясяткі відаў абарыгенных капытных, уключаючы амерыканскіх коней, вярблюдаў, стэпавых пекары, разнастайных аленяў, віларогавых «антылоп» і быкоў; тундрастэп Еўразіі і збольшага Аляскі / Канады пазбавілася такіх жывёл, як мамант, шарсцісты насарог, вялікарогі алень, пячорны мядзведзь і пячорны леў. Акрамя таго, неандэртальцы не вытрымалі канкурэнцыі з краманьёнцы і вымерлі (магчыма, былі знішчаны імі).

Галацэн[правіць | правіць зыходнік]

Галацэн (пачаўся 11,7 тыс. гадоў таму і працягваецца да гэтага часу) — тыповая міжледніковая эпоха з адносна стабільным кліматам. Пачатак галацэну характарызуецца выміраннем вялікай колькасці відаў жывёл, а сярэдзіна — станаўленнем чалавечай цывілізацыі і пачаткам яе тэхнічнага развіцця. Змены ў складзе фаўны на працягу гэтай эпохі былі адносна невялікія, але канчаткова вымерлі такія жывёлы, як мамант або мегатэрый, у апошнія некалькі сотняў гадоў чалавек таксама знішчыў многія віды жывёл (напрыклад, дронта, эпіорніс, стэлерава карова). Каля 70 гадоў таму клімат стаў некалькі цяплей (звычайна гэта звязваюць з прамысловай дзейнасцю чалавека, як мяркуецца, якая выклікала т. н. глабальнае пацяпленне), расталі Паўночнаамерыканскі і Еўраазіяцкі кантынентальныя ледавікі, распалася Арктычнае ледніковае покрыва, завяршылі існаванне многія горныя ледніковыя шчыты, засталіся толькі шчыты каля палярных шапак (Грэнландыя, Антарктыда). З XX стагоддзя пачалося развіццё генетыкі і геннай інжынерыі (не выключана, што далейшы прагрэс гэтай навукі дасць магчымасць уваскрэсіць некаторыя вымерлыя віды жывёл плейстацэну).

Жыццё ў чацвярцічным перыядзе[правіць | правіць зыходнік]

Гэта самы кароткі геалагічны перыяд, але менавіта ў чацвярцічным перыядзе сфарміравалася большасць сучасных формаў рэльефу і адбылося мноства істотных падзей у гісторыі Зямлі (з пункту гледжання чалавека), найважнейшыя з якіх — ледавіковая эпоха і з'яўленне чалавека. Працягласць чацвярцічнага перыяду такая малая, што звычайныя палеанталагічныя метады адноснага і ізатопнага вызначэння ўзросту апынуліся недастаткова дакладныя і адчувальныя. На такім кароткім інтэрвале часу прымяняецца перш за ўсё радыёвугляродны аналіз і іншыя метады, заснаваныя на распадзе кароткачасовых ізатопаў. Спецыфіка чацвярцічнага перыяду па параўнанні з іншымі геалагічнымі перыядамі выклікала да жыцця асаблівую галіну геалогіі - чацвярцічную.

Навуковыя супольнасці, якія займаюцца вывучэннем чацвярцічнага перыяду[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнай грамадскай арганізацыяй, якая аб'ядноўвае некалькі тысяч спецыялістаў па разнастайных галінах ведаў пра чацвярцічным перыядзе, з'яўляецца Міжнародны саюз па вывучэнню чацвярцічнага перыяду. INQUA быў створаны ў 1928 годзе і з таго часу раз у чатыры гады збірае кангрэсы, якія праводзяцца ў розных краінах. У якасці краін-удзельніц INQUA ў супольнасць уваходзяць нацыянальныя камітэты або камісіі.

Заснавальнікам беларускай школы геолагаў-чацвярцічнікаў з'яўляецца М. М. Цапенка[1].

У Расіі Камісію па вывучэнню чацвярцічнага перыяду РАН шмат гадоў узначальвае прафесар Ю. А. Лаўрушын (Геалагічны інстытут РАН).

Камісіі і навуковыя групы праводзяць свае сімпозіумы, структураваныя больш вузка: напрыклад, канферэнцыя па праблемах вывучэння лёсаў, камісія па кантынентальнай палеагідралогіі, найноўшай тэктоніцы і іншыя. Самы апошні Кангрэс INQUA быў праведзены ў канцы ліпеня 2011 года ў горадзе Берне, Швейцарыя. Гэты, 18-ы па ліку, кангрэс сабраў больш за 2 тысяч удзельнікаў з 75 краін свету.


Зноскі

  1. Цапенко Маргарита Мстиславовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 663. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Иорданский Н. Н. Развитие жизни на земле. — М.: Просвещение, 1981.
  • Короновский Н.В., Хаин В.Е., Ясаманов Н.А. Историческая геология : Учебник. — М.: Академия, 2006.
  • Ушаков С.А., Ясаманов Н.А. Дрейф материков и климаты Земли. — М.: Мысль, 1984.
  • Ясаманов Н.А. Древние климаты Земли. — Л.: Гидрометеоиздат, 1985.
  • Ясаманов Н.А. Популярная палеогеография. — М.: Мысль, 1985.