Шчаўе пірамідальнае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Rumex thyrsiflorus)
Шчаўе пірамідальнае
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rumex thyrsiflorus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  520639
NCBI  696533
EOL  1277831
IPNI  224511-2
TPL  kew-2418220

Шчаўе пірамідальнае[3] (Rumex thyrsiflorus) — від раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай і субарктычнай Азіі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая трава, 30-80 (100) см вышынёй. Корань стрыжневы, дужы. Сцябло голе, разгалінаванае ад суквецця. Лісце без валасінак. Хвосцік базальнага лісця даволі доўгі. Ліставая пласціна ў 2-5 разоў больш у даўжыню, чым у шырыню. Сцябловае лісце чаргаванае, амаль без чарашкоў[4].

Суквецце — пірамідальная мяцёлка. Кветкі дробныя, аднаполыя; тычынак 6. Унутраныя лісточкі калякветніка пры плодзе 3-3.5 мм даўжынёй. Арэшкі карычневыя, круглаватыя, трохкутныя, бліскучыя[4].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе і ўмеранай і субарктычнай Азіі[5]. Насяляе лугі, абочыны дарог, двары, шыракалістыя лясы, краі ручаёў[4].

Ва Украіне від расце на поймавых лугах, па схілах, на вільготных саланчаковых месцах — амаль на ўсёй тэрыторыі (магчыма, акрамя горных раёнаў).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 115. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в luontoportti.com. (англ.)
  5. plantsoftheworldonline.org. (англ.)