SEAT Ibiza
SEAT Ibiza — кампактны аўтамабіль B-класа. У мадэльным шэрагу кампаніі SEAT з 1984 года.
Ibiza (Тып 021, 1984–1993)[правіць | правіць зыходнік]
Першае пакаленне ўпершыню паказалі ў 1984 годзе на Парыжскім аўтасалоне. Асновай для машыны паслужыла платформа хэтчбека Fiat Ritmo / Seat Ronda.
Шэраг рухавікоў складаўся з бензінавых рухавікоў аб'ёмам 0,9, 1,2, 1,5 і 1,7 л, магутнасцю ад 40 да 103 к.с. і атмасфернага дызельнага рухавіка Fiat аб'ёмам 1,7 л. З 1986 года сталі даступныя рухавікі з упырскам і каталізатарам.
У 1988 годзе быў прадстаўлены спартыўны варыянт SXi.
У 1991 годзе быў праведзены рэстайлінг (Тып 021A).
З 1984 па 1993 гады выпушчана 1 342 000 аўтамабіляў.
З 1999 года ў Кітаі выпускаецца мадэрнізаваны Seat Ibiza — Nanjing Yuejin Soyat.
Ibiza (Тып 6K, 1993—2002)[правіць | правіць зыходнік]
Другое пакаленне (завадскі індэкс Typ 6K) убачыла свет у 1993 годзе. Машына створана на платформе А03, на якой годам пазней дэбютаваў VW Polo трэцяга пакалення. Акрамя трох- і пяцідзверных хэтчбэкаў мадэльная гама пашырылася купэ, седанам Cordoba, універсалам Cordoba Vario і фургонам SEAT Inca, Ibiza Cupra 1.8Т магутнасцю 156 к.с. Абмежаваным тыражом у тысячу штук была выпушчана 180-моцная Cupra R.
З 1996 па 2002 гады прадавалася ў Паўночнай Афрыцы і Аргенціне — пад імем Volkswagen Polo Playa.
Перажыўшы два рэстайлінгі (у 1996 і 1999 гадах), Ibiza другога пакалення пратрымалася на канвееры да 2002 года.
Ibiza (Тып 6L, 2002–2008)[правіць | правіць зыходнік]
Вытворчасць трэцяга пакалення Ibiza (Тып 6L) была пачата ў 2002 годзе. Аўтамабіль быў пабудаваны на платформе А04/PQ24 (Skoda Fabia першага пакалення, VW Polo чацвёртага пакалення і VW Fox), за распрацоўку дызайна адказваў Вальтэр дэ Сільва.
Трэцяе пакаленне Ibiza аснашчалася бензінавымі рухавікамі 1,2 (54, 60, 64 і 70 к.с.), 1,4 (75, 86 і 101 к.с.), 1,6 (101 і 105 к.с.), 1.8T (150 і 180 к.с.), 2,0 (115 к.с.) і дызельнымі 1,4 TDI (70, 75 і 80 к.с.), 1,9 SDI (64 к.с.) і 1,9 TDI (101, 130 і 160 к.с.)[1].
У гаме прапаноўваліся версіі Sport (80-130 к.с.), FR (130 і 150 к.с.) і Cupra (160 і 180 к.с.).
У 2006 годзе аўтамабіль злёгку абноўлены, а гама папоўнілася дызельнай версіяй Cupra TDI (1,9 л, 130 к.с. або 165 к.с.).
Ibiza (Тып 6J/6P, 2008–2017)[правіць | правіць зыходнік]
У 2008 годзе на свет з'явілася Ibiza чацвёртага пакалення.
У 2012 годзе на аўтасалоне ў Жэневе прадстаўлены абноўлены SEAT Ibiza.
Cupra[правіць | правіць зыходнік]
Зараджаная мадыфікацыя Ibiza Cupra спачатку абсталёўвалася бензінавым турбіраваным рухавіком 1.4 TSI (180 к.с.) з камбінаваным наддзіманнем (на малых абаротах працуе механічны кампрэсар, а на высокіх — турбіна), агрэгатаваным з 7-ступеньчатай рабатызаванай каробкай DSG[2]. Cupra таксама атрымала пераналаджаную падвеску: сайлент-блокі, спружыны, а таксама заднія амартызатары — больш жорсткія, кліранс паменшаны на 20 міліметраў. Знешне адрознівалася асаблівымі 17-цалевымі колавымі дыскамі, пярэднім бамперам з вялікім паветразаборнікам, дадатковымі вентыляцыйнымі прарэзамі і заднім дыфузарам чорнага колеру. У салоне — спартыўныя сядзенні і алюмініевыя накладкі на педалі.
Пасля мадэрнізацыі 2015 года атрымала турбарухавік 1,8 л (192 к.с., 320 Нм круцільнага моманту)[3], а таксама стала даступная шасціступеньчатая механічная каробка. Фары — біксенонавыя, са святлодыёднымі дзённымі хадавымі агнямі.
Базавая версія дадзенага аўтамабіля абсталявана: электрапрывадам вокнаў, функцыяй падлучэння тэлефона праз Bluetooth, кандыцыянерам паветра і стэрэа сістэмай на шэсць дынамікаў. У камплектацыях вышэйшага ўзроўню дададзены: палепшаная інфармацыйна-забаўляльная сістэма, адліваныя дыскі і святлодыёдныя фары. Асобна варта згадаць пра версію FR Black, якая адрозніваецца: лічбавым радыё, сістэмай спадарожнікавай навігацыі і цалкам скураной ашалёўкай салона.[4]
Ibiza (Тып 6F, 2017–)[правіць | правіць зыходнік]
Пятае пакаленне прадстаўлена ў 2017 годзе на аўтасалоне ў Жэневе[5].
Створаны на модульнай платформе MQB A0. Аўтамабіль стаў на два міліметра карацей і на міліметр ніжэй, але павялічылася шырыня на 87 мм (пярэдняя каляіна стала на 60 мм больш, а задняя — на 48 мм). Колавая база стала больш на 95 мм — 2564 мм.
Абсталёўваецца бензінавым трохцыліндравым 1.0 TSI (95 і 115 к.с.), 1,5-літровым TSI (150 к.с.), 1,6-літровым дызелем TDI (80, 95 і 110 к.с.). Каробкі перадач — 5-ступеньчатая для версій з рухавікамі магутнасцю менш за 95 конскіх сіл[6], 6-ступеньчатая механічная для больш магутных мадыфікацый, а таксама рабатызаваная 7-ступеньчатая каробка DSG.
Зноскі
- ↑ Z odrobiną emocji - Seat Ibiza 6L (2002-2008) // autocentrum.pl (польск.)
- ↑ Компания Seat представила "заряженный" хэтчбек Ibiza Архівавана 26 красавіка 2015. // motor.ru (руск.)
- ↑ Хот-хэтч Seat Ibiza Cupra получил новый двигатель Архівавана 4 лютага 2017. // motor.ru (руск.)
- ↑ Как мы тестировали SEAT Ibiza 2015
- ↑ Seat показал новую Ibiza на платформе будущего Volkswagen Polo // abw.by (руск.)
- ↑ Хэтчбек Seat Ibiza стал ниже и короче после смены поколения Архівавана 4 лютага 2017. // motor.ru (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Fast geschenkt. Kaufberatung: Seat Ibiza 021 // AutoBild Klassik (ням.)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме SEAT Ibiza
- SEAT Cordoba
- Volkswagen Polo
- Skoda Fabia