SEAT (кампанія)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з SEAT)
Перайсці да: рух, знайсці

«SEAT» (Sociedad Espanola de Automobiles de Turismo) — іспанская аўтамабілебудаўнічая кампанія; уваходзіць у склад канцэрна Volkswagen AG. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Барселоне

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя іспанскіх аўта пачалася ў 1919 годзе. Тады італьянская кампанія Fiat адкрыла ў Іспаніі ў прыгарадзе Барселоны свой філіял.

13 лістапада 1953 г з канвеера заводу ў Мартарэль, сышоў першы аўтамабіль SEAT.

З 1972 г іспанскія гоншчыкі неаднаразова выступалі ў нацыянальных і еўрапейскіх ралійных чэмпіянатах.

У 1974 выпускае двухмільённы SEAT.

У 1980 Fiat адмаўляецца павялічыць свой капітал у SEAT і спыняе 30-летняе супрацоўніцтва з Seat.

30 верасня 1982 г была падпісана дамова аб супрацоўніцтве SEAT з канцэрнам Volkswagen AG, а 9 чэрвеня 1986 г. Volkswagen набыў 51 % акцый іспанскай кампаніі. Да 1990 г. Volkswagen стаў паўнапраўным уладальнікам SEAT.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных JATO Dynamics, у 2006 годзе ў Еўропе было прададзена 384 660 аўтамабіляў SEAT, у краінах Лацінскай Амерыкі — 23 500, на Блізкім Усходзе — 8200.

Колькасць персанала — 14,5 тыс. чалавек (2006). У I квартале 2007 г. SEAT паказала чыстую страту ў памеры 11 млн еўра.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]