Volkswagen Polo

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Volkswagen Polo — малалітражны перэднепрывадны аўтамабіль нямецкага аўтаканцэрна Volkswagen Group. У мадэльным шэрагу кампаніі Volkswagen з 1975 года.

Polo I (1975—1981)[правіць | правіць зыходнік]

VW Polo (1975—1979)

Аўтамабіль першага пакалення дэбютаваў у сакавіку 1975 года на выставе ў Гановеры і ўяўляў сабой бюджэтную мадыфікацыю трохдзвернага пярэднепрываднага хэтчбека Audi 50, які з’явіўся на год раней. Audi 50 і Volkswagen Polo розніліся толькі дэкорам, узроўнем абсталявання і рухавікамі: на Audi быў рухавік аб’ёмам 1,1 л (50 або 60 к.с.), а на Volkswagen — аб’ёмам 0,9 л (40 к.с.).

Рынак сустрэў Polo халаднавата, але ў 1976 годзе з’явілася мадыфікацыя з 50-моцным рухавіком аб’ёмам 1,1 л. Пасля чаго продажы пайшлі ўверх — Polo быў прасцей і, адпаведна, танней за Audi[1]. З гэтае пары Polo пачынае выцясняць з рынку Audi 50. Толькі за перыяд 1977—1981 было выпушчана каля паўмільёна аўтамабіляў[2].

Для мадэлі былі даступныя тры рухавікі аб’ёмам 0,9 л, 1,1 л. і 1,3 л., аднак апошні быў даступны толькі для мадыфікацыі Polo GT[1].

VW Derby (1977—1979)

З 1977 годзе на базе Polo з’явіўся двухдзверны седан, які атрымаў уласнае імя — Volkswagen Derby. Аўтамабіль меў багажнік ёмістасцю 515 л і быў аснашчаны 60-моцным рухавіком аб’ёмам 1,3 л.

VW Polo (1979—1981)

У 1979 годзе аўтамабілі зведалі невялікі «фэйсліфтынг»: у прыватнасці, была заменена рашотка радыятара, прыборная панэль, металічныя бамперы сталі пластыкавымі, а ў Derby акрамя таго замест круглых фар з’явіліся прастакутныя.

Вытворчасць VW Polo і VW Derby першага пакалення працягвалася да 1981 года.

Polo II (1981—1994)[правіць | правіць зыходнік]

Typ 86C (1981—1990)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Polo (1981–1990)

У выніку глыбокай мадэрнізацыі ў жніўні 1981 г. з’явіўся Volkswagen Polo другога пакалення[3]. Ягоны кузаў быў падобны да ўніверсалу — яго задняя частка была амаль вертыкальнай. У снежні 1981 года пачынаецца вытворчасць другога пакалення VW Derby[3]. Праз некаторы час з’явіўся і традыцыйны хэтчбек з больш пакатай задняй часткай, які назвалі Polo Coupe.

Гама рухавікоў складалася з пяці сілавых агрэгатаў. Базавая версія абсталёўвалася чатырохцыліндравым рухавіком аб’ёмам 1 л (40 к.с.), а наступнымі па магутнасці былі маторы аб’ёмам 1,1 л (50 к.с.), 1,3 л (55, 60 і 75 к.с.). На мадыфікацыю Polo G40 усталёўваўся рухавік аб’ёмам 1,3 л магутнасцю 115 к.с. Дызель аб’ёмам 1,3 л (45 к.с.) з’явіўся ў кастрычніку 1986 года.

Са студзеня 1985 года седаны на базе Polo перасталі называцца Derby, атрымаўшы імя Polo Classic[3].

Typ 86C 2F (1990—1994)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Polo (1990–1994)

У кастрычніку 1990 года быў праведзены рэстайлінг аўтамабіля.

Змены крануліся як дызайну экстэр’ера — былі змененыя бамперы, форма пярэдніх крылаў, капот, форма фар, агульная форма кузава набыла больш плаўную форму, так і салона — змянілася прыборная панэль. Аўтамабіль таксама атрымаў больш дасканалую падвеску і тармазы. Гаму рухавікоў таксама дапоўніў новы дызель аб’ёмам 1.4 (48 к.с.) і 5-ступеньчатай КПП. Паступова ўсе сілавыя агрэгаты былі заменены на інжэктарныя.

Другое пакаленне Polo выпускалася да 1994 года.


Polo III (1994—2001)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Polo (1994–1999)

Трэцяе пакаленне VW Polo было прадстаўлена ў жніўні 1994 года на аўтасалоне ў Парыжы.

Polo Classic, Polo Variant[правіць | правіць зыходнік]

Спачатку Polo III выпускаўся толькі ў кузавах 3-х і 5-дзверны хэтчбек. Пазней мадэльны шэраг пашырыўся мадэлямі, створанымі на базе Seat Cordoba.

У 1995 годзе з’явіўся 4-дзверны седан Polo Classic. У 1997 годзе з’явіўся ўніверсал Polo Variant, створаны на базе ўніверсала Seat Cordoba Vario.

Акрамя таго, Seat Ibiza у Паўдневай Афрыцы ў 1996—2002 гадах прапаноўваўся пад імем Volkswagen Polo Playa.

Polo III «Harlekin» (1995—1996)[правіць | правіць зыходнік]

У 1995 годзе была прадстаўлена спецыяльная версія VW Polo — «Harlekin» (бел.: "Арлекіна"). Галоўным і незвычайным ў мадэлі было тое, што кожная панэль кузава мела асобны колер: чырвоны, жоўты, фісташкавы зялёны і сіні. Пры гэтым машыны фарбаваліся не хаатычным чынам: пакупнікам прапаноўвалася 4 канкрэтныя схемы афарбоўкі. У тэхнічным плане ніякіх змен не было: Harlekin абсталёўваўся тымі ж самымі рухавікамі, што і серыйныя Polo. Аўтамабіль быў скіраваны на экстравагантнага пакупніка, які жадаў быць унікальным.

Да 1997 года ў агульнай колькасці было выраблена 3806 «Harlekin»-аў[4].

Polo III (6N2) (1999—2001)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Polo (1999–2001)

У канцы 1999 года Polo трэцяга пакалення быў мадэрнізаваны.

Polo IV (2001—2009)[правіць | правіць зыходнік]

Polo 9N (2001—2005)[правіць | правіць зыходнік]

Polo чацвёртага пакалення дэбютаваў увосень 2001 г. на аўтасалоне ў Франкфурце.


Polo Sedan (9N2)[правіць | правіць зыходнік]

VW Polo Sedan (2003—2005)

У 2002 годзе быў прадстаўлены седан. Вытворчасць ажыццяўлялася на заводзе ў Сан-Паўлу (Бразілія)[5].

Даўжыня павялічылася на 282 мм, а аб’ём багажніку стаў роўны 432 л (1127 л са складзеным заднім сядзеннем).

У базавай версіі аўтамабіль абсталёўваўся 1,4-літровым рухавіком магутнасцю 75 к.с. Апцыянальна гэты рухавік таксама мог быць агрэгатаваным з аўтаматычнай каробкай перадач. Другі бензінавы рухавік — 1,4-літровая версія магутнасцю 100 к.с. Прапаноўваліся і дызельныя рухавікі: 1.9 TDI (64 к.с.) і 1.4 TDI (75 к.с.)[6].

Polo Fun[правіць | правіць зыходнік]

VW Polo Fun (2004—2005)


Polo 9N3 (2005—2009)[правіць | правіць зыходнік]


CrossPolo[правіць | правіць зыходнік]

VW CrossPolo (2006—2008)

У лістападзе 2005 годзе на выставе ў Эсэне была прадстаўлена «пазадарожная» мадыфікацыя мадэлі VW Polo, якая атрымала ўласнае імя VW CrossPolo[7].

Аўтамабіль адрозніваецца ад базавага хэтчбека павялічаным дарожным прасветам, нефарбаванымі пластыкавымі накладкамі для абароны кузава ад драпін, а таксама ўстаўкі ў пярэднім і заднім бамперы пад алюміній. У базавую камплектацыю ўваходзяць таксама 17-цалёвыя колавыя дыскі. У салоне ў CrossPolo — аздабленне пад колер кузава, алюмініевыя ўстаўкі на рулявым коле, рычагу пераключэння перадач і алюмініевыя накладкі на педалях.

Нягледзячы на «пазадарожны» дызайн, абсталёўваўся прывадам толькі на пярэднюю вось.

Polo V (2009—2017)[правіць | правіць зыходнік]

Polo 6R (2009—2014)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Polo (2009–2014)

У 2009 годзе быў прадстаўлены Polo пятага пакалення: пяцідзверны хэтчбек — у сакавіку на Жэнеўскім аўтасалоне, а трохдзверны — у верасні на Мотаршоу ў Франкфурце.

Polo V, унутраны індэкс — Typ 6R, заснаваны на платформе PQ25, на якой таксама былі пабудаваныя SEAT Ibiza і Audi A1. Для аўтамабіля прадугледжана сем рухавікоў: чатыры бензінавыя, магутнасцю ад 60 да 105 к. с., і тры дызельныя (75-105 к. с.). Каробкі перадач: пяці- і шасціступеньчатая механічныя, а таксама сяміступеньчатая DSG.

VW Polo V стаў пераможцам конкурсу «Аўтамабіль года —2010»[8].

Polo 6C (2014—2017)[правіць | правіць зыходнік]

{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}
Volkswagen Polo (2014–2017)

У пачатку 2014 года аўтамабіль быў мадэрнізаваны[9].

Асноўныя змены закранулі тэхнічную частку: аўтамабіль атрымаў падвеску з рэгуляванымі амартызатарамі (прадугледжана два варыянты наладак, якія выбіраюцца націскам кнопкі ў салоне), новае рулявое кіраванне з электрамеханічным узмацняльнікам, адаптыўны круіз-кантроль і сістэму папярэджання аб франтальным сутыкненні. Да шэрагу рухавікоў дадаўся новы 1,4-літровы трох-цыліндравы дызельны рухавік.

Змены ў знешнасці — мінімальныя: злёгку памяняўся дызайн пярэдняга і задняга бампераў, святлодыёдныя фары і абноўленыя заднія ліхтары. Дадаліся новыя колеры афарбоўкі.

30 чэрвеня 2017 года на заводзе Volkswagen Navarra ў іспанскай Памплоне выпушчаны апошні хэтчбек Polo пятага пакалення[10].

CrossPolo[правіць | правіць зыходнік]

Volkswagen CrossPolo (2010—2014)
Volkswagen CrossPolo (2014)

У 2010 годзе на Мотаршоу ў Жэневе адбылася прэм’ера Volkswagen CrossPolo[11].

Прапанаваўся выключна ў пяцідзверным кузаве. Аўтамабіль атрымаў ахоўныя накладкі на бамперы, парогі і колавыя аркі з неафарбаванага пластыка, рэйлінгі на даху, павялічаны на 15 міліметраў дарожны прасвет, 17-цалёвыя колавыя дыскі з покрыўкамі памера 214/40, а таксама спецыяльныя сядзенні з бакавой падтрымкай.

Polo Sedan[правіць | правіць зыходнік]

Volkswagen Polo Sedan

2 чэрвеня 2010 года ў Маскве прайшла прэм’ера VW Polo Sedan, распрацаванага спецыяльна для Расіі. Вытворчасць стартавала на заводзе Volkswagen у Калузе.

Аўтамабіль пабудаваны на мадэрнізаванай платформе хэтчбека Polo. Колавая база павялічылася на 82 міліметра, аўтамабіль атрымаў заднюю падвеску ад VW Golf чацвёртага пакалення[12], дарожны прасвет быў павялічаны на 15 міліметраў (да 170 міліметраў). Знешне cедан адрозніваецца іншым пярэднім бамперам, мадэрнізаванай рашоткай радыятара, а таксама арыгінальнай задняй часткай кузава.

Першапачаткова аўтамабіль абсталёўваўся рухавіком 1,6 у адзіным варыянце магутнасці 105 к.с., але з 2014 года аўтамабіль атрымаў таксама дэфарсіраваны варыянт магутнасцю 85 к.с.[13]

У чэрвені 2015 года аўтамабіль зведаў рэстайлінг. З’явілася новая святлатэхніка, узмоцненая шумаізаляцыя, пашырыўся шэраг опцый. На аўтамабілі сталі ўсталёўваць новыя рухавікі серыі E211 аб’ёмам 1,6 л магутнасцю 90 і 110 к.с.

Polo VI (2017—…)[правіць | правіць зыходнік]

Volkswagen Polo VI (2017—2020)

16 чэрвеня 2017 года ў Берліне адбылася прэм’ера шостага пакалення[14].

Аўтамабіль пабудаваны на модульнай платформе MQB-A0. У архітэктуры MQB запазычаныя модуль сілавога агрэгата, рулявы механізм і электрыка, а шасі распрацавана нанова. У адрозненні ад папярэднікаў будзе прапаноўвацца толькі з пяцідзверным кузавам.

Volkswagen Polo VI (2021—…)

Увосень 2020 года Polo было візуальна перапрацавана з пераходам на мадэльны год 2021. З тых часоў аўтамабіль пастаўляецца з новым лагатыпам Volkswagen, а надпіс Polo на задняй дзверцы, які калісьці быў унізе злева, цяпер быў у новым шрыфце і размешчаны пасярэдзіне пад лагатыпам VW. З тэхнічнага пункту гледжання адбылося абнаўленне "Modular Infotainment Kit 3" (MIB3).

Рухавікі[15]

Бензінавыя:

  • 1,0 MPI — 48 кВт (65 к.с.), 5-ст. мех
  • 1,0 MPI — 55 кВт (75 к.с.), 5-ст. мех
  • 1,0 TSI — 70 кВт (95 к.с.), 5-ст. мех / 7-ст. DSG
  • 1,0 TSI — 85 кВт (115 к.с.), 6-ст. мех / 7-ст. DSG
  • 1,5 TSI — 110 кВт (150 к.с.), 6-ст. мех / 7-ст. DSG
  • 2,0 TSI — 147 кВт (200 к.с.), 6-ст. мех / 7-ст. DSG

Дызельныя:

  • 1,6 TDI — 59 кВт (80 к.с.), 5-ст. мех
  • 1,6 TDI — 70 кВт (95 к.с.), 5-ст. мех / 7-ст. DSG

Газ-метан:

  • 1,0 TGI — 66 кВт (90 к.с.), 5-ст. мех

Зноскі

  1. а б http://www.lastochka.by/catalog/volkswagen/polo/polo_1/ Архівавана 4 жніўня 2013.
  2. http://catalog.aw.by/vw/polo/
  3. а б в Markus Lupa. Volkswagen Chronik. Der Weg zum Global Player.. — Wolfsburg: Schriftenreihe der Historischen Kommunikation der Volkswagen Aktiengesellschaft, 2008. — P. 116. — 260 p. — ISBN 978-3-935112-10-9. (ням.)
  4. http://www.autobild.de/klassik/artikel/jubilaeum-40-jahre-vw-polo-5876607.html Jubiläum: 40 Jahre VW Polo — Die ganze Geschichte des Polo // Autobild Klassik (ням.)
  5. Фольксваген-Поло Седан // За рулём : часопіс. — 2002. — № 12. — С. 86. (руск.)
  6. http://www.volkswagen-media-services.com/medias_publish/ms/content/de/pressemitteilungen/2004/02/10/die_polo_limousine.standard.gid-oeffentlichkeit.html
  7. http://motor.ru/news/2005/11/21/crosspolo/ Архівавана 5 сакавіка 2016. VW Polo получает «внедорожную» версию // motor.ru (руск.)
  8. http://www.caroftheyear.org/media/news/Car/of/the/Year/2010/VW/Polo/wins/the/match/20091130_41/coty Архівавана 16 сакавіка 2010. Car of the Year 2010: VW Polo wins the match (англ.)
  9. Volkswagen оснастил Polo светодиодными фарами (руск.). motor.ru (28 студзеня 2014). Праверана 5 чэрвеня 2023.
  10. https://autoreview.ru/news/v-evrope-vypuschen-posledniy-hetchbek-volkswagen-polo-pyatogo-pokoleniya В Европе выпущен последний хэтчбек Volkswagen Polo пятого поколения // autoreview.ru (руск.)
  11. http://motor.ru/news/2010/02/19/crosspolo/ Архівавана 12 красавіка 2013. «Внедорожный» Volkswagen Polo покажут в Женеве // motor.ru (руск.)
  12. Das Auto по-русски Архівавана 11 красавіка 2013. // motor.ru (руск.)
  13. Volkswagen Polo // Автомир : часопіс. — 2016. — № 44. — С. 32–35. (руск.)
  14. Представлен новый Volkswagen Polo: он больше, чем «третий» Golf! // autoreview.ru (руск.)
  15. Alle Infos zum neuen Polo // autobild.de (ням.)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]