Залознікавыя
Залознікавыя | ||||||||||||||||
![]() Scrophularia nodosa | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Scrophulariaceae Juss. (1789), nom. cons. | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
|
Залознікавыя[1] (Scrophulariáceae) — сямейства кветкавых раслін.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Пераважная частка відаў — травяністыя шматгадовыя расліны ці паўхмызнякі, параўнальна нямногія — хмызнякі, адзінкавыя прадстаўнікі — дрэвы і нават ліяны. Лісты залознікавых простыя, без прылісткаў, чарговыя ці процілеглыя (могуць чаргавацца на адной і той жа расліне), іншы раз кальчаковыя. Характэрна прысутнасць бікалатэральных пучкоў. Кветкі заўсёды зігаморфныя, чатырохкругавыя, пяцічленныя, даволі разнастайныя ў выніку рэдукцыі і зрастання некаторых органаў кветкі. Пяцічленная зрослалістая чашачка ў некаторых відаў роду крынічнік (Veronica) становіцца чатырохлістай. Вяночак то з добра выражанай, то з ледзь-ледзь прыкметнай трубачкай, амаль правільнай (Verbascum) ці рознай зігаморфнай і двухгубай (Scrophularia, Antirrhinum), іншы раз і шпорцавы (Linaria). У іншых выпадках пры зрастанні пялёсткаў вяночак становіцца чатырохпялёсткавым (крынічнік (Veronica)). Андрацэй у большай часткі родаў складаецца з пяці тычынак, не заўсёды аднолькавай даўжыні і з розным апушэннем ніцей — Verbascum. Часта назіраецца рэдукцыя адной ці трох тычынак. Тады андрацэй становіцца чатырох- ці двухчленным. Гінецэй залознікавых двухчленны з пладалісцікаў, размешчаных у медыяльнай плоскасці (адрозненне ад паслёнавых). Завязь верхняя двухгняздовая, з плацэнтамі, звязанымі з перагародкай, якая дзеліць гняздо завязі. Слупок 1. Рыльца галоўчатае, цэльнае ці двухраздзельнае. У аснове завязі ёсць кальцавы ці аднабаковы нектараносны дыск.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]Сямейства ўключае каля 300 родаў і 5000 відаў. Распаўсюджанне касмапалітнае, але найбольш — ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар’я і ў гарах тропікаў.
Спіс родаў
[правіць | правіць зыходнік]Роды сямейства Залознікавыя паводле GRIN[2]:
- Allocalyx Cordem.
- Alonsoa Ruiz & Pav.
- Androya H.Perrier
- Antherothamnus N.E.Br.
- Anticharis Endl.
- Aptosimum Burch. ex Benth.
- Barthlottia Eb.Fisch.
- Bontia L.
- Brachystigma Pennell
- Buddleja L.[3]
- Calamphoreus Chinnock
- Camptoloma Benth.
- Centrantheropsis Bonati
- Chenopodiopsis Hilliard
- Colpias E.Mey. ex Benth.
- Cromidon Compton
- Cycniopsis Engl.
- Dasistoma Raf.
- Dermatobotrys Bolus
- Diascia Link & Otto
- Diclis Benth.
- Diocirea Chinnock
- Dischisma Choisy
- Emorya Torr.
- Eremogeton Standl. & L.O.Williams
- Eremophila R.Br.
- Faxonanthus Greenm.
- Freylinia Colla
- Ghikaea Volkens & Schweinf.
- Glekia Hilliard
- Globulariopsis Compton
- Glumicalyx Hiern
- Glycocystis Chinnock
- Gomphostigma Turcz.
- Gosela Choisy
- Hebenstretia L.
- Hemimeris L.f.
- Hygea Hanst.
- Jamesbrittenia Kuntze
- Jerdonia Wight
- Leucophyllum Humb. & Bonpl.
- Leucosalpa Scott-Elliot
- Limosella L. — Лужайнік
- Lyperia Benth.
- Magdalenaea Brade
- Manulea L.
- Manuleopsis Thell. ex Schinz
- Melanospermum Hilliard
- Micrargeriella R.E.Fr.
- Microdon Choisy
- Mimulicalyx P.C.Tsoong
- Mosheovia Eig
- Myoporum Sol. ex G.Forst.
- Namation Brand
- Nemesia Vent.
- Oftia Adans.
- Oreosolen Hook.f.
- Paederotella (E.Wulff) Kem.-Nath.
- Parastriga Mildbr.
- Peliostomum E.Mey. ex Benth.
- Pentacoelium Siebold & Zucc.
- Phygelius E.Mey. ex Benth.
- Phyllopodium Benth.
- Polycarena Benth.
- Pseudobartsia D.Y.Hong
- Pseudomelasma Eb.Fisch.
- Pseudoselago Hilliard
- Pseudosopubia Engl.
- Pseudostriga Bonati
- Ranopisoa J.-F.Leroy
- Reyemia Hilliard
- Scrophularia L. typus — Залозніца
- Selago L. — Селаго
- Spirostegia Ivanina
- Strobilopsis Hilliard & B.L.Burtt
- Sutera Roth
- Teedia Rudolphi
- Tetraselago Junell
- Thunbergianthus Engl.
- Trieenea Hilliard
- Trungboa Rauschert
- Tuerckheimocharis Urb.
- Vellosiella Baill.
- Verbascum L. — Дзіванна
- Xizangia D.Y.Hong
- Zaluzianskya F.W.Schmidt
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Паводле GRIN. Гл. раздзел «Спасылкі».
- ↑ Часам вылучаюць у асобнае сямейства Buddlejaceae
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Норичниковые: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)