Эцьен П’ер Вантэна
Выгляд
(Пасля перасылкі з Vent.)
| Эцьен П'ер Вантэна | |
|---|---|
| фр.: Étienne Pierre Ventenat | |
| Дата нараджэння | 1 сакавіка 1757[1][2] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 13 жніўня 1808[1][3][…] (51 год) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | батанік, бібліятэкар, міколаг, батанічны калекцыянер |
| Навуковая сфера | батаніка, мікалогія |
| Член у | |
| Сістэматык жывой прыроды | ||
|---|---|---|
|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Vent.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
||
Эцьен П'ер Вантэна (фр.: Étienne Pierre Ventenat, 1 сакавіка 1757 — 13 жніўня 1808) — французскі батанік і міколаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эцьен П'ер Вантэна нарадзіўся ў Ліможы 1 сакавіка 1757 года.
Калі Эцьен П'ер Вантэна працаваў дырэктарам духоўнай бібліятэкі Sainte-Geneviève у Парыжы, ён здзейсніў вандраванне ў Англію. Ён наведаў батанічныя сады краіны, якія натхнілі яго на навуковую дзейнасць.
Пазней Эцьен П'ер Вантэна вучыўся і супрацоўнічаў з такім батанікам, як Шарль Луі Лерыцье дэ Брутэль (1746—1800).
У 1795 годзе ён быў выбраны членам Французскай акадэміі навук.
Эцьен П'ер Вантэна памёр у Парыжы 13 жніўня 1808 года.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Эцьен П'ер Вантэна спецыялізаваўся на папарацепадобных і на насенных раслінах, а таксама на мікалогіі[4].
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]- 1792: Dissertation sur les parties des Mousses qui étaient regardées comme fleurs mâles et comme fleurs femelles.
- 1792: Mémoire sur les meilleurs moyens de distinguer le calice de la corolle.
- 1794: Principes de botanique, expliqués au Lycée républicain par Ventenat.
- 1798: Tableau du règne végétal selon la méthode de Jussieu.
- 1799: Description des plantes nouvelles et peu connues, cultivées dans le jardin de J.-M. Cels[5].
- 1803: Jardin de La Malmaison.
- 1812: Histoire des champignons de la France, ou Traité élémentaire, renfermant dans un ordre méthodique les descriptions et les figures des champignons qui croissent naturellement, en France.
- Flore de la région parisienne.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Etienne Pierre Ventenat // Base biographique — BIU Santé.
- ↑ Étienne Pierre Ventenat // La France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Étienne Pierre Ventenat (1757 — 1808)
- ↑ Description des plantes nouvelles et peu connues, cultivées dans le jardin de J.-M. Cels