Лужайнік
Лужайнік | |||||||||||||||||
![]() Лужайнік вадзяны (Limosella aquatica) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Лужайнік[1] (Limosella) — род двухдольных кветкавых раслін, уключаны ў сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Навуковая назва роду — Limosella — была ўпершыню ўжыта ў 1728 годзе франка-нямецкім батанікам Францам фон Бальтазарам Ліндэрнам (1682—1755). Яна паходзіць ад лац.: limosus — «багністы, брудны», што ставіцца да звычайных месцаў вырастання тыпавога віду роду. У 1753 Карл Ліней пераняў гэту назву ў Species plantarum.
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Род аб’ядноўвае невялікія аднагадовыя, радзей шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы кароткія, мала развітыя, чатырохрабрыстыя. Лісце сабрана ў прыкаранёвую разетку, радзей чарговае на сцябле, з не заўсёды выразнымі хвосцікамі, у абрысе лінейнае, ланцэтападобнае або даўгавата-яйкападобнае, з суцэльным краем.
Кветкі размешчаны на прыкметных кветаножках. Чашачка звычайна падзелена на 5 долей, званочкавая. Вяночак бледны, белы або бялёсы, з ружавата-ліловымі або сінімі плямкамі ў трубцы. Тычынкі ў колькасці чатырох (зрэдку сустракаюцца асобнікі з двума тычынкамі). Завязь шарападобнай або яйкападобнай формы.
Плод — прытупленая каробачка з вялікай колькасцю насення з сеткаватай паверхняй.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на невялікі лік відаў, род Лужайнік мае шырокі арэал — яго прадстаўнікі вядомыя ў Еўропе, Азіі, Паўночнай Амерыцы, Аўстраліі.
Таксанамія
[правіць | правіць зыходнік]яшчэ 22 сямейства (па Сістэме APG III) |
||||||||||||
каля 15 відаў | ||||||||||||
парадак Ясноткакветныя | род Лужайнік | |||||||||||
аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя | сямейства Залознікавыя | |||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (па Сістэме APG III) |
яшчэ больш 85 родаў | |||||||||||
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]Віды
[правіць | правіць зыходнік]Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, род уключае 11 відаў[2]:
- Limosella acaulis Sessé & Moc., 1894
- Limosella africana Glück, 1934
- Limosella aquatica L., 1753 — Лужайнік вадзяны, ці Лужоўнік вадзяны
- Limosella australis R.Br., 1810
- Limosella capensis Thunb.
- Limosella grandiflora Benth., 1846
- Limosella longiflora Kuntze
- Limosella macrantha R.E.Fr., 1925
- Limosella major Diels, 1898
- Limosella pubiflora Pennell, 1940
- Limosella tenella Quézel & Contandr., 1965
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 75. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Limosella (англ.). The Plant List. Version 1.1. (14 сакавіка 2013). Праверана 29 снежня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лужоўнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 216.
- Fischer, E. The Families and Genera of Vascular Plants. — 2004. — Vol. VII. — P. 387. — 478 p. — ISBN 3-540-40593-3.
- Pennell, F.W. The Scrophulariaceae of Eastern Temperate North America. — 1935. — P. 163—170.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Limosella (англ.) // The Plant List
- Грязница // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Лужница — род Limosella: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)