Даніэль Саландэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Sol.)
Даніэль Саландэр
шведск.: Daniel Carl Solander
Дата нараджэння 19 лютага 1733(1733-02-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 1782(1782-05-13)[1] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, бібліятэкар, пісьменнік, натураліст, scientific explorer
Навуковая сфера батаніка і заалогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1764)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Daniel Solander на Віківідах
Старонка на Віківідах

Даніэль Карлсан Саландэр (шведск.: Daniel Carl Solander, 19 лютага 1733 — 13 мая 1782) — шведскі батанік і заолаг, натураліст (прыродазнаўца), адзін з «апосталаў Лінея», удзельнік першага падарожжа Джэймса Кука (1728—1771). Вынаходнік каробкі для захоўвання архіўных дакументаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даніэль Карлсан Саландэр нарадзіўся ў горадзе Пітэа 19 лютага 1733 года.

У 17 гадоў паступіў ва Упсальскі ўніверсітэт, дзе вывучаў батаніку пад кіраўніцтвам вялікага прыродазнаўца Карла Лінея, быў адным з любімых яго вучняў і жыў у яго дома. Саландэр таксама быў студэнтам шведскага вучонага Юхана Готшалька Валерыуса.

У 1760 годзе Саландэр па рэкамендацыі Лінея з’ехаў у Англію. У 1768—1771 годзе Саландэр разам з англійскім батанікам Джозефам Банксам удзельнічаў у першым кругасветным падарожжы Джэймса Кука. Саландэр сумесна з Банксам апісалі тысячы новых відаў раслін і жывёл (у тым ліку насякомых), перш за ўсё з паўднёвай часткі Ціхага акіяна, Аўстраліі і Новай Зеландыі. У 1772 годзе Банкс і Саландэр здзейснілі яшчэ адно сумеснае падарожжа — у Ісландыю.

Саландэр памёр у Лондане 13 мая 1782 года.

Зноскі